Адбыўся маштабны збой у працы банкаўскіх картак па ўсёй Беларусі
ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» паведаміў, што сутыкнуўся з праблемай, звязанай з частковай непрацаздольнасцю свайго праграмна-тэхнічнага комплексу.
Паводле прэс-службы цэнтра, цяпер прыкладаюцца сумесныя намаганні для аднаўлення сэрвісу ў максімальна сціслыя тэрміны.
У чым менавіта праблемы — не паведамляецца. Але людзі цяпер маюць складанасці пры карыстанні банкаўскімі карткамі.
Пазней БПЦ паведаміў, што ўсе праблемы ўжо вырашаныя і сістэма зноў працуе ў штатным рэжыме.
Падобная сітуацыя ўжо ўзнікала 31 мая.
Каментары