Міністр замежных спраў Уладзімір Макей прыняў палітолага, былога дзяржаўнага дзеяча Ізраіля Якава Кедмі.
«Падчас сустрэчы адбыўся зацікаўлены і падрабязны абмен думкамі па найбольш актуальных пытаннях сусветнага і рэгіянальнага парадку дня. У рамках знаходжання Я. Кедмі ў Беларусі запланаваны шэраг яго сустрэч з прадстаўнікамі беларускай экспертна-аналітычнай супольнасці, а таксама выступленне з лекцыяй перад моладзевай аўдыторыяй», — паведамляе прэс-служба МЗС.
Якаў Кедмі ў свой час кіраваў службай «Націў» (1992—1999), якая займалася вывазам яўрэяў у Ізраіль, але апошнія гады выступае з каментарыямі ў расійскіх палітычных шоу, пераважна ў праграмах Уладзіміра Салаўёва.
Каментары