Міністр Макей пачаў разводзіць курэй і параўнаў «моцнага лідара» з пеўнем ФОТЫ
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей пахваліўся сваёй гаспадаркай.
«Некалькі гадоў таму малодшы сын завёў курыную гаспадарку. З часам інтарэс у яго стаў згасаць, клопат пра птушак лёг на плечы старэйшых, чым і займаемся пастаянна.
Супольнасць невялікая: 10 курэй-нясушак і 1 бравы маладзец — певень. Свае абавязкі выконвае спраўна, у выніку штотыдзень маем 40—45 яек. І зімой пастаянна на патэльні хатнія яйкі.
Сябры і знаёмыя задаволеныя», — падзяліўся Макей у сацсетках.
І перайшоў да філасофскіх разваг.
«Задавальненне назіраць і за паводзінамі падапечных. Быццам бы дурныя птушкі, але ў кожнай свой характар і свая манера паводзін. Давяраюць людзям, але не ўсе. Да кармушкі хтосьці нясецца стрымгалоў, а хтосьці годна пачакае, пакуль гаспадар выдаліцца. Певень ўсім кіруе, сам не пачынае, пакуль не пакліча астатніх.
А выснова ў мяне адна: вельмі многае залежыць ад лідара. Быў бы певень слабак — не было б зімой, у халодны час, яечні на патэльні. А так ёсць.
Увогуле, лідары павінны быць у любой гаспадарцы!»
Каментары