Эканоміка

Лукашэнка падпісаў указ, які можа палегчыць жыццё тым, хто будуе прыватны дом

Указам Лукашэнкі спрашчаецца парадак узвядзення і рэканструкцыі аднакватэрных жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў, паведамляе ягоная прэс-служба.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: m.pro-n.by

Дакумент, які ўступае ў сілу праз 6 месяцаў, прадугледжвае, што такія аб'екты можна будзе пабудаваць без атрымання дазволаў, без распрацоўкі праектнай дакументацыі і без наступнай прыёмкі іх у эксплуатацыю.

Для будаўніцтва або рэканструкцыі аднакватэрных жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў у сельскіх населеных пунктах (за выключэннем размешчаных на тэрыторыі раёнаў, прылеглых да абласных цэнтраў і Мінска) грамадзянам дастаткова мець дакумент, які сведчыць пра права на зямельны ўчастак.

Для ўзвядзення такіх пабудоў у сельскіх населеных пунктах, размешчаных на тэрыторыі раёнаў, прылеглых да абласных цэнтраў і Мінска, у пасёлках гарадскога тыпу і гарадах грамадзяніну неабходна будзе атрымаць пашпарт забудоўшчыка. На падставе такога пашпарта змогуць пабудаваць жылыя аднакватэрныя дамы таксама і юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі.

Выдача пашпарта забудоўшчыка будзе рабіцца паводле прынцыпу «адно акно», тэрмін афармлення — адзін месяц, кошт — 25 базавых велічынь.

Акрамя таго, указам прадугледжаны спрошчаны парадак дзяржаўнай рэгістрацыі пабудаваных такім чынам аб'ектаў. Цяперашні парадак узвядзення і рэканструкцыі гэтых пабудоў (з атрыманнем усіх дазволаў, узгадненняў, заключэнняў і распрацоўкай праекта) таксама захоўваецца.

Рашэнне аб прымяненні спрошчанага парадку прымаецца забудоўшчыкамі самастойна. Скарыстацца такім парадкам можна будзе пры ўзвядзенні аб'ектаў на тэрыторыі ўсёй краіны, за выключэннем Мінска.

Каментары

Літва забараняе ўезд аўто на беларускіх нумарах15

Літва забараняе ўезд аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Абмежаванні на мяжы не закрануць аўтобусы і маршруткі22

Літовец расказаў, як трапіў у полк Каліноўскага3

Паліцыя затрымала ў Варшаве беларуса, які прыйшоў у міністэрства з небяспечнымі прадметамі3

«Пакуль узаемнасці не бачым». Лукашэнка наракае, што не можа дамовіцца з Польшчай і Літвою29

Навукоўцы знайшлі на Месяцы пячору. Яны спадзяюцца, што ў ёй калі-небудзь паселяцца астранаўты1

На Алімпіяду ад Беларусі едзе мінімальная ў гісторыі колькасць удзельнікаў — 16 чалавек6

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна15

Лукашэнка заявіў, што Украіна здымала з фронту самыя баяздольныя часткі і адпраўляла іх на мяжу Беларусі5

Еўрасаюз спыняе закупкі мэблі з Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва забараняе ўезд аўто на беларускіх нумарах15

Літва забараняе ўезд аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →