Цэнтр Севераданецка перайшоў пад кантроль праціўніка, паведаміў прадстаўнік Мінабароны Украіны Аляксандр Матузянік.
Ён заявіў, што расіяне маюць сур'ёзную перавагу ў артылерыі.
Паводле слоў Матузяніка, цяпер у горадзе вядуцца вулічныя баі.
Раней кіраўнік Луганскай вобласці Сяргей Гайдай заяўляў, што РФ кантралюе 70% Севераданецка.
Горад з'яўляецца апошнім буйным населеным пунктам у Луганскай вобласці, і валоданне ім з'яўляецца важнай задачай на Данбасе.
Каментары