Грамадства

«Яму давялося пасядзець з кілерам». Жонка журналіста Андрэя Кузнечыка расказала пра спатканне з ім

Журналісту «Радыё Свабоды» Андрэю Кузнечыку прысудзілі 6 год калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачанні ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361-1 КК). Закрыты працэс правялі за некалькі гадзін. Пасля прысуду жонка палітвязня Алеся сустрэлася з ім у магілёўскай турме. Пра спатканне яна распавяла «Радыё Свабода».

Па словах жонкі, Андрэй Кузьнечык так ацаніў крымінальную справу і судовы працэс над ім: тыя, хто «дасьледаваў» ягоную справу і хто судзіў, «можа і ня самыя дрэнныя людзі, якія маглі яму трапіцца ў цяперашніх абставінах, — адчувалася, што «працу» сваю яны робяць безь вялікай ахвоты, — але гэта ня значыць, што ён павінен іх любіць. Бо выбар свой яны зрабілі».

Пра прысуд сказаў, што не прызнае сваёй віны, бо «не разумее, што яму прызнаваць».

«Кіраўніцтва «экстрэмісцкім фармаваньнем» ён ня можа прызнаць, бо сьпіс «кіраўнікоў» не сакрэт, ён разьмешчаны нават на сайце Свабоды. А пра арганізацыю — ўвогуле сьмешна», — кажа Алеся.

Андрэй будзе абскарджваць вырак, на наступным тыдні да яго паедзе адвакат.

Паводле жонкі журналіста, вялікі тэрмін пакараньня ня стаў для яго нечаканасьцю:

«Андрэй даўно маральна рыхтаваў нас да прыкладна такога выраку, пры гэтым казаў, што наўрад ці давядзецца яго адбываць цалкам», — адзначае Алеся.

Вядома, ён «асаблівай радасьці ад прысуду не адчуў», але больш Андрэй Кузьнечык нэрваваўся з той нагоды, што на абвяшчэньне прысуду прыйшла ягоная маці, кажа Алеся.

Сама яна пра вырак мужу гаворыць так:

«Я адчуваю, што пэрыяд выпрабаваньняў працягваецца, але сумняваюся, што ён будзе такім доўгім.

Я як жонка свайго мужа, зь якім у мяне ёсьць нейкая нават мэтафізычная сувязь, і за гэты час нават назьбіралася гэтаму дастаткова пісьмовых доказаў, адчуваю сваю задачу трымаць эмацыйную раўнавагу, напаўняць наша агульнае псыхаэмацыйнае поле станоўчымі эмоцыямі».

Да таго ж, у іх з Андрэем двое дзетак — васьмігадовая Яніна і двухгадовы Мацьвей — якія, паводле Алесі, цяпер «не даюць ні часу, ні магчымасьці занурацца ў нейкія сумныя думкі».

Цяпер Андрэй рыхтуецца да калёніі. Паводле жонкі, пачуваецца для сваёй сытуацыі ён цяпер нядрэнна, ёсьць з кім пагаварыць, у турме добрая бібліятэка, ёсьць радыё, чакаецца тэлевізар. Паводле яго расповядаў, у Магілёве камэры і двары большыя, «сонца ёсьць і птушак чуваць».

Андрэй казаў, што ён надзіва хутка асвойваецца ў досыць любых умовах, нават сам не чакаў. Суседзі ў яго розныя, давялося нават пасядзець з кілерам, кажа, што трапляюцца і «вельмі незвычайныя кадры, але калі сам ты нармальны і спакойны, то праблем асаблівых не ўзьнікае, бо і добрых людзей там дастаткова, асабліва зараз».

Лісты яму сталі даходзіць лепш, зазначае Алеся. Што да ўмоваў у калёніі, паводле Андрэя Кузьнечыка, «экстрэмісты там ходзяць зь месца на месца ў кайданках, у адрозьненьне ад забойцаў», але ў цэлым ніякага ціску ці асаблівага стаўленьня да яго няма.

«Казаў, шмат ходзіць рознай інфармацыі сярод зьняволеных, у тым ліку непраўдзівай. Радуецца, што ўмее яе фільтраваць і ня браць да галавы ўсялякае глупства», — распавядае яна.

Андрэй хацеў бы даведацца, што пра яго пішуць, цікавіўся падзеямі ва Ўкраіне, але сказаў, што з тэлевізара зразумее агульную карціну.

Агулам сустрэча з мужам атрымалася нейкая душэўная, «хатняя», у адрозьненьне ад папярэдняй, кажа Алеся; у іх было каля 2 гадзінаў. Андрэй вельмі перажываў, што цяпер родным далёка да яго дабірацца.

«Выглядае Андрэй нармальна, і ўвогуле як і не было гэтага паўгадовага расстаньня па адчуваньнях. Вельмі непасрэдна пагаварылі, як раней», — кажа яна.

Каментары

А можа, усё ж варта, каб Лукашэнка ўдзельнічаў у перамовах па Украіне?37

Меркаванніяк вы мяркуеце?37

А можа, усё ж варта, каб Лукашэнка ўдзельнічаў у перамовах па Украіне?

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч заявіў, што экстрэмісты плануюць захапіць прыгранічныя раёны Беларусі18

У Мінску танна прадаюць кватэру ў драўляным доме1

У Мінску разбіраюць цягнік над «Гарызонтам» — адзін з самых знакавых арт-аб'ектаў горада6

Нехта зарабіў тысячы рублёў, а кагосьці аблілі вадой: беларусы паказваюць, як калядавалі7

Як будзе выглядаць «Газпрам Цэнтр» у Мінску ФОТЫ3

Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу ў чацвер

Адмова ад NATO і 20% тэрыторыі Украіны: Стала вядома пра ўмовы Пуціна на перамовах11

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна выехаў з краіны28

Тату-майстрыха намалявала кліенту штучнае вока, якое выглядае як сапраўднае3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А можа, усё ж варта, каб Лукашэнка ўдзельнічаў у перамовах па Украіне?37

Меркаванніяк вы мяркуеце?37

А можа, усё ж варта, каб Лукашэнка ўдзельнічаў у перамовах па Украіне?

Галоўнае
Усе навіны →