Па звестках Мінабароны Расіі, размова адбылася па ініцыятыве Турцыі. Раней яна прапанавала дапамогу ў вырашэнні пытання вывазу збожжа з украінскіх партоў
Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу правёў тэлефонныя перамовы з турэцкім калегам Хулусі Акарам, яны абмеркавалі сітуацыю ва Украіне і ў Сірыі.
Паводле інфармацыі Мінабароны, размова адбылася па ініцыятыве Анкары.
«Асноўная ўвага была нададзеная абмену думкамі і ацэнцы сітуацыі ва Украіне і ў Сірыі. Міністры абароны дэталёва абмеркавалі пытанні бяспекі суднаходства ў Чорным моры ва ўзаемасувязі з вырашэннем праблемы вывазу збожжа з тэрыторыі Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.
Бакі таксама адзначылі «важнасць працягу цеснага ўзаемадзеяння ў Сірыі, накіраванага на падтрыманне доўгачасовай стабільнасці ў рэгіёне».
Каментары