Дакладных дамоўленасцей па схеме вывазу ўкраінскага збожжа марскім шляхам няма. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.
«Пакуль няма ніякіх абрысаў. Ёсць заявы прэзідэнта Пуціна, які сказаў, што ў гэтым выпадку Украіна павінна размініраваць падыходы да партоў, што дазволіць судам пасля адпаведнай праверкі нашымі вайскоўцамі на прадмет таго, што гэтыя судны не завозяць туды зброю, увайсці ў порт, загрузіцца збожжам і потым пры неабходнасці нават з нашай дапамогай прайсці ў бок міжнародных вод», — цытуе Пяскова «Інтэрфакс».
Ён таксама падкрэсліў, што Пуцін абяцаў не выкарыстоўваць размінаваныя калідоры для ваенных мэтаў.
Учора з'явілася інфармацыя, што Расія і Турцыя ўзгаднілі схему вывазу збожжа марскім шляхам. Аднак ва Украіне не пацвердзілі такія дамоўленасці. Разам з тым прэзідэнты Украіны і Літвы Уладзімір Зяленскі і Гітанас Наўседа выключылі магчымасць перавозкі збожжа праз Беларусь.
Каментары