Грамадства

«Я абіраю годнасць». Былы палітвязень Ціхан Клюкач сышоў з палка Каліноўскага

Былы палітвязень, 19-гадовы Ціхан Клюкач напісаў у Фэйсбуку, што сышоў з палка Каліноўскага праз асабісты канфлікт з іншым удзельнікам палка, чыё імя не называецца. Прыводзім пост Ціхана.

Фота з фэйсбука Ціхана Клюкача.

«На жаль для мяне і не толькі для мяне, я сышоў з палка імя Каліноўскага. Чаму гэта адбылося?

Па-першае, падрабязнасцяў усіх па зразумелых прычынах раскрываць не магу. Па другое, адразу скажу, што прэтэнзій ані да большасці камандавання, ані да хлопцаў не маю. Справа ў адным чалавеку, у нанесенай абразе і спробе прасунуць у палку армейшчыну ў найгоршым разуменні гэтага слова. З боку гэтага чалавека.

Я пайшоў на прынцып. І я не збіраюся цярпець неадэкватныя дзеянні ў дачыненні да мяне, з чыйго б боку яны не зыходзілі, у ваенны час ці ў мірны, усё роўна. Мне неадэквату за паўтара года турмы і зоны хапіла. Калі выбіраць паміж падпарадкаваннем незразумела каму, з хворай фантазіяй і галавой наогул, і асабістай маёй годнасцю, то я абіраю годнасць. І прынцып.

Страх або баязлівасць да гэтай сітуацыі дачынення не маюць. Папракаць мяне баязлівасцю, прабачце, смешна, пасля прыгод у беларускай пенітэнцыярнай сістэме ніякая смерць ужо не страшная.

Зноў скажу, каб не было непаразуменняў, справа не ў палку, справа ў адным чалавеку. А на каліноўцаў працягваю спадзявацца, як на адзіную пакуль што рэальную сілу, што ставіць сваёй канчатковай мэтай фізічнае знішчэнне рэжыму Лукашэнкі. У іх свой шлях, у мяне свой. А мая барацьба трывае, дзе б я ні быў», — напісаў Клюкач.

«Спадзяюся, мяне прымуць у батальён Каліноўскага». 19-гадовы Ціхан Клюкач — пра катаванні палітвязняў і каханне, пранесенае праз краты 

Каментары

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Спробы наведаць Марыю Калеснікаву ў Гомелі не прыносяць поспеху3

Азаронак расказаў, як у пачатку вайны прысутнічаў на закрытай нарадзе Рады бяспекі16

Без імёнаў і надмагілляў. Жыхары латвійскага памежжа паказваюць, як хаваюць мігрантаў, якія спрабавалі трапіць з Беларусі6

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →