Украінскія вайскоўцы збілі ўкраінскі ж самалёт Су-25. Прычым вайскове выклаў відэа са збітым Су-25, думаючы, што самалёт расійскі. Гэта здарылася над Арэхавым у Запарожскай вобласці.
На відэа вайскоўцы з выкарыстаннем нецэнзурнай лексікі выказвалі сваю радасць.
Калі высветлілася, што самалёт украінскі, вайсковец, яго завуць Яўген Карась, выдаліў відэа і напісаў у сваім тэлеграме: «На вайне смерць паўсюль, і фатальныя рашэнні. Загінуламу пілоту (калі не ацалеў) — вечная слава».
Пакуль невядома, якое пакаранне панясе баец за сваю памылку.
Каментары