Ва Узброеных сілах пачаліся трэніроўкі па пераходзе з мірнага на ваенны час
Ва Узброеных сілах Беларусі пачаліся заняткі па баявой гатоўнасці. Мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных сіл па прызначэнні ў 2021/2022 навучальным годзе, паведамляе Мінабароны.
Заняткі па баявой гатоўнасці праводзяцца пасля чарговага прызыву на ваенную службу і асваення новым папаўненнем праграмы пачатковай ваеннай падрыхтоўкі.
Агульная скіраванасць заняткаў заключаецца ў правядзенні комплексу паслядоўных трэніровак з усімі катэгорыямі ваеннаслужачых, падраздзяленнямі, воінскімі часцямі, злучэннямі, органамі ваеннага кіравання па арганізаваным выкананні мерапрыемстваў па пераводу з мірнага на ваенны час.
Каментары