Сафія Сапега пачала адбываць тэрмін у гомельскай жаночай калоніі
На пачатку мая яна была асуджаная на шэсць гадоў зняволення
Стала вядома, што Сафія днямі была накіраваная ў гомельскую калонію №4.
Падтрымаць палітзняволеную можна па адрасе: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Сафія Андрэеўна Сапега.
Сафія Сапега была затрыманая разам з Раманам Пратасевічам 23 мая мінулага года ў выніку прымусовай пасадкі ў Мінску рэйса Афіны — Вільня.
Суд пачаўся ў канцы сакавіка і 6 мая дзяўчына была асуджаная да шасці гадоў калоніі. Яе прызналі вінаватай па ч. 3 арт. 130 і ч. 1 арт. 179 (незаконныя збор або распаўсюджванне звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую або сямейную таямніцу іншай асобы, без яе згоды, якія прывялі да прычынення шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелых).
Аляксандр Лукашэнка 3 чэрвеня заявіў, што лічыць магчымай перадачу Сапегі ў Расію, грамадзянкай якой яна з'яўляецца. «Шкада дзяўчынку. Трэба гэтае пытанне вырашаць», — сказаў Лукашэнка.
Каментары