Відэа, на якім можна ўбачыць пухнатага звярка і яго ўладальніка, даслалі «Мінск-навінам» відавочцы.
Мужчыну і незвычайнага яго гадаванца заўважылі на праспекце Незалежнасці ў раёне дома № 60.
Мяркуючы па паводзінах лісы, прагулкі на ланцужку для яе не ў навінку. Жывёла паводзіла сябе спакойна і даволі ўпэўнена.
Каментары