Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў маі знізіліся на 352 мільёны даляраў
Яны склалі на 1 чэрвеня 7,4 млрд, паведаміў Нацбанк
Рэзервы, паводле інфармацыі рэгулятара, знізіліся за кошт планавага пагашэння ўрадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў на 135 млн даляраў. Акрамя таго, на іх памеры негатыўна паўплывала зніжэнне кошту золата і курсавыя розніцы.
На канец года Нацбанк плануе ўтрымаць рэзервы на ўзроўні не менш як 7 млрд даляраў.
Каментары