Свет

Байдэн рассакрэціў разведзвесткі: ЗША папярэджвалі Еўропу аб уварванні Расіі ва Украіну, але ніхто не паверыў

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн распарадзіўся рассакрэціць звесткі разведкі перад уварваннем Расіі ва Украіну. Кіраўнік Белага дома прыняў такое рашэнне з-за скептычнага стаўлення саюзнікаў да заяваў аб ваеннай пагрозе.

Фота: AP

Па словах дырэктара Нацыянальнай разведкі ЗША Эўрыл Гейнс, разведзвесткі былі рассакрэчаныя перад 24 лютага, піша CNN.

«Калі мы патлумачылі нашым палітыкам, а нашы палітыкі звярнуліся да сваіх саюзнікаў, яны выявілі, што ў дачыненні да поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну было дастаткова скептыцызму», — заявіў ён.

Як следства, Байдэн даў даручэнне пераканаць саюзнікаў з дапамогай рассакрэчанай інфармацыі.

«Вы павінны пераканацца, што людзі бачаць тое, што бачыце вы, каб мы маглі зноў кантактаваць і, магчыма, мець больш прадуктыўныя размовы пра тое, як рыхтавацца да расійскага ўварвання», — цытуе Байдэна кіраўнік нацразведкі ЗША.

Каментары

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка: Не трэба сябе падманваць «памілаваннямі» палітвязняў10

ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста8

Вызваленыя па памілаванні Паліна Палавінка і Дзмітрый Лукша пераехалі ў Польшчу

Мазырскі НПЗ за тыдзень ліпеньскага ўрагану мог страціць 35 млн даляраў

У ЗША 26-гадовы педафіл на працягу года хадзіў у адзін клас з падлеткамі. Ніхто не здагадаўся8

Стала вядома, хто можа ўзначаліць Міжнародны алімпійскі камітэт1

«А колькі зарабляе ваш музей?» Латушка расказаў, як прасіў Лукашэнку не аддаваць будынак на Фрунзэ следчым5

Украінскія зенітныя дроны сталі таннай і эфектыўнай заменай артылерыі. У чым іх перавагі?1

Ці можна дзецям у школе замест падручнікаў карыстацца планшэтам?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца

Галоўнае
Усе навіны →