Расія знішчыла ў Мікалаеве другі па велічыні збожжавы тэрмінал ва Украіне
Пра гэта заявіў кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль.
«Чарговы расійскі ракетны ўдар, які спрыяе глабальнаму харчоваму крызісу. У святле такіх паведамленняў дэзінфармацыя, якая распаўсюджваецца Пуціным, каб адвесці віну, становіцца яшчэ больш цынічнай» — напісаў ён у твітары.
Барэль сказаў, што гэты ўдар супярэчыць нядаўнім абяцанням прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна па бяспечным праходзе праз Чорнае мора з украінскіх партоў для гандлёвага суднаходства.
Каментары