Эканоміка

Свінні — з Даніі, бычыная сперма — з Расіі. Што і пачым імпартуе Беларусь

Беларусь у 13 разоў павялічыла імпарт свіней і ў 11 разоў — свежых амараў у першым квартале 2022 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021-га, піша «Камсамольскай праўда».

Па даных Белстата, са студзеня па сакавік 2022 года Беларусь завезла з Даніі амаль 3 тысячы свіней. Для параўнання: у мінулым годзе былі закупленыя 232 свінні. Розніца ў 13 разоў.

Зрэшты, леташнія свінні былі пародзістыя і каштавалі па 1048 даляраў. А ў гэтым годзе закупленыя парасяты да 50 кг вагой па цане 80 даляраў за аднаго.

Яшчэ краіна закупіла 24 коней, прычым двух з іх ва Украіне, астатніх 22 — у краінах ЕС: 9 — у Нідэрландах, 5 — у Германіі, па 2 — у Бельгіі, Польшчы і Чэхіі і па адным — у Эстоніі і Венгрыі. Сярэдняя цана за каня — 763 даляры. У мінулым годзе ў першым квартале Беларусь імпартавала 14 коней, але даражэй, па 871 у.а. у сярэднім, у тым ліку трох скакуноў з Латвіі па тысячы даляраў кожны.

Чыстапародную буйную рагатую жывёлу імпартавалі ў колькасці 392 штукі (у тым годзе было больш — 891). Сярэдняя цана на пародзістых кароў і быкоў склала 2781 даляр, завозілі іх з Даніі. Але былі 12 асобін з Германіі амаль па 8 тысяч даляраў за адну.

Куранят у першым квартале 2022 года завезлі ў 3,7 раза больш, чым у мінулым годзе. Дарэчы, самы буйны пастаўшчык куранят —Венгрыя. Качанят у Беларусь завозяць выключна з Францыі, а індычанят — з Расіі, хоць год таму палова імпарту была з Польшчы і Славакіі.

Прыводзіцца статыстыка і па імпартных насякомых. Вядома, што ў першым квартале 2022-га было закуплена за мяжой 737 пчол па цане 41 даляр за адну. Пчолы расійскія. Дарэчы, летась яны былі на два даляры даражэйшыя. Завезена ў Беларусь яшчэ асобін іншых жывых насякомых. Якіх менавіта — не ўдакладняецца. Але вядома, што частка з іх з Расіі па 75 даляраў і частка з Іспаніі — па 22 даляры за казурку.

Цікавая геаграфія закупак замарожанай рыбы. Амаль палова яе імпартуецца з Расіі, а ў топ-5 іншых краін, якія пастаўляюць замарожаную рыбу ў Беларусь, уваходзяць Нарвегія, Ісландыя, Фарэрскія астравы, Фінляндыя і Эстонія. Больш за ўсё крэветак на беларускіх прылаўках родам з Індыі.

У першыя тры месяцы года ў 11 разоў вырас імпарт жывых і свежых амараў — завезена 852 кілаграмы супраць 78 леташніх. Амары ляцяць у Беларусь з Канады, каштуюць 37 даляраў за кіло. Дарэчы, у мінулым годзе былі даражэйшыя — па 44.

Жывых і свежых крабаў у мінулым годзе краіна наогул не ўвозіла, а ў гэтым закупілі 180 кг па 32 даляры за кіло. А вось халаднаводных крэветак з Германіі па 2 даляры за кілаграм у 2021 годзе купілі 4 тоны, а ў гэтым абышліся без іх. Роўна як і без жывых і свежых каракаціц і кальмараў.

Але без вустрыц не абышліся. Зусім невялікую іх частку закупілі ў Расіі, танна — па 6 у.а. за кіло. Але ў асноўным імпарт вустрыц ідзе з Францыі і абыходзіцца ў 16 даляраў за кіло. Вустрыцы, дарэчы, падаражэлі — у мінулым годзе расійскія, і французскія каштавалі на 2 даляры менш.

Затое цэннік на расійскія грабянькі ўдвая ўпаў — у тым годзе Беларусь купляла іх па 14 даляраў за кілаграм, а ў гэтым — па 7.

З незвычайнага тавару — чалавечыя валасы: іх купілі 323 кілаграмы ў дзвюх краінах. Дзясятую частку — ва Узбекістане па 34 даляры за кіло, астатняе — у Індыі па 10 даляраў.

У спісе імпарту ёсць яшчэ бычыная сперма, яе Беларусь купіла ў Расіі, 15 кіло па 2033 даляры за адзін.

Каментары

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы2

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідзе затрымалі ўладальніка кавярні «Тутака»

Удзельнік апазіцыйнага руху Віталь Лухвіч выявіўся платным міліцэйскім стукачом27

Z-канал: Імаверна, Крыгер арганізоўваў дыверсіі ў Бранскай вобласці5

Раіла біць нагой у сківіцу кожнаму маскваротаму, называла акупацыю Марыупаля кармай — хто такая Ірына Фарыён, якую забілі ў Львове37

У Вілейскім раёне кіроўца пагрузчыка ледзь не ўрэзаўся ў пахавальную працэсію

Украіна спяшаецца стварыць ваенныя беспілотнікі са штучным інтэлектам1

Зяленскі павіншаваў Трампа з абраннем кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі і назваў яго прэзідэнтам7

30-хвілінны марынад для простага курынага шашлыка6

Як змяніць беларускія нумары на літоўскія. Што трэба і колькі каштуе працэдура?15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы2

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Галоўнае
Усе навіны →