Грамадства

«Сеў за падс*ачнік ад унітаза. Навошта яго скраў, не вельмі памятае». Жыццёвая гісторыя

Салігорскі актывіст Павел Батуеў падзяліўся ўспамінамі пра некаторых сядзельцаў, з якімі давялося перасекчыся ў ізалятары.

«Пара замалёвак з маёй леташняй адсідкі ў салігорскім ізалятары, каб было зразумела, за што сядзяць цяпер непалітычныя», — піша Павел Батуеў у Фэйсбуку (прыводзім гэты допіс з невялікімі праўкамі).

Дзімон

Чалавек папрасіў у бацькі ключы ад машыны. Бацька ў гэты час трохі накаціў і на раніцу забыўся, што пазычыў ключы сыну. Выклікаў міліцыянтаў і паведаміў, што ягоную машыну ўкралі. Дзімона ўзялі проста на працы, куды ён паехаў на бацькавай машыне. Калі яго прывезлі ў аддзяленне, туды прыехаў бацька і сказаў, што сапраўды забыўся, як сам даў ключы ад машыны сыну і ніякіх прэтэнзій у яго да сына няма.

Але Дзімон правёў трое сутак у ізалятары па 108 артыкуле (падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, якія непасрэдна ўзніклі). Можна задаць лагічнае пытанне: навошта? Адказ — да яго двойчы прыходзілі «аператыўнікі», якія прапаноўвалі прызнацца ў тым, што ён скраў магнітолу ў машыне (справа — тыповы вісяк, але, ну, а раптам). Праз 72 гадзіны пайшоў на волю.

Антоха-мінёр

Трохі старэйшы за 20 жыхар Мінска, які прыехаў у Салігорск рабіць «закладкі» ад нейкага наркашопа. Затрымалі разам з напарнікам. Агулам мелі пад 100 грамаў хімічнай субстанцыі. Паспеў атрымаць толькі адзін «заробак». Артыкул 328 частка 3. Пасля затрымання сілавікі праглядалі падпіскі ў Тэлеграме. То-бок чувак ужо, можна лічыць, сядзіць на 8 гадоў, што вы яшчэ хочаце — накінуць яму 15 сутак?

Максім

Гэта мой абсалютны топ, за што можна прысесці. Адчыняюцца дзверы. Заходзіць чалавек і адразу:

— Здаровенька, я Максім — па жыцці мужык.

То-бок, чалавек з яўным турэмным досведам. Пад чай распавядае сваю гісторыю. У яго восьмая ўжо судзімасць. Кажа:

— Я у дзеда кальцо с***дзіў з туалета.

Пакуль мая фантазія малявала сямейную рэліквію з дыяментамі, Макс удакладніў, што гаворка пра «падс*ачнік ад унітаза». Навошта яго скраў, не вельмі памятае, але дзед выклікаў міліцыю і сказаў, што бачыў як той выносіў «падс*ачнік» і прасіў гэтага не рабіць. А гэта ўжо не крадзеж, а грабеж. Праз 72 гадзіны чуваку выдалі пастановы пра ўзбуджэнне справы па артыкуле 206 і аб накіраванні ў жодзінскае СІЗА. За «падс*ачнік». Чувак мае ўсе шанцы стаць на зоне легендай».

Каментары

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць3

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

У Львове стралялі ў палітыка Ірыну Фарыён. Яна ў крытычным стане18

МЗС Германіі пацвердзіў інфармацыю пра смяротны прысуд свайму грамадзяніну ў Беларусі5

Кіраўнік «Белсата» адказаў на абвінавачанні ў фінансавых злоўжываннях на канале

Заснавальнік Яндэкса даў першае інтэрв’ю пасля ўцёкаў з Расіі. Прызнаў свае памылкі10

У Ваўкавыску затрымалі маці і цётку анархіста Францкевіча. Яны прывезлі палітвязню перадачу4

Пра што маўчаў Пётра Сергіевіч2

У Мінску ўчора затапіла салон прыгажосці. Ён цалкам сышоў пад ваду ВІДЭА1

Андрэю Кудзіку з Вілейкі далі яшчэ чатыры гады калоніі1

У Дняпры ў рыбе завёўся страшны паразіт. Пераходзіць на чалавека!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць3

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →