Мінскі трактарны завод анансуе, што падчас выставы «Белагра-2022» пакажа беспілотнік — «BELARUS-А3523і». Сучасны трактар яшчэ летась завод дэманстраваў на выставе каля «Чыжоўка-Арэны», але на «Белагра» МТЗ прывязе яго ўпершыню, паведамляе прэс-служба завода.
Сёлета на выставе «Белагра-2022» «МТЗ-Холдынг» мае намер прадэманстраваць не толькі тэхніку, але і тэхналогіі. Менавіта дзеля гэтага беларуская кампанія ўпершыню на выставе пакажа беспілотны трактар «BELARUS-А3523і».
Вядома, што беспілотнік мае рухавік магутнасцю 350 конскіх сілаў, які забяспечваецца электрамеханічнай трансмісіяй.
Тэхналагічная машына з’явіцца на публіцы не ўпершыню, летась МТЗ паказаў трактар на выставе каля «Чыжоўка-Арэны».
МТЗ таксама пакажа мадэрнізаваныя трактары, малагабарытную тэхніку.
«Белагра-2022» будзе праходзіць з 7 да 11 чэрвеня ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень».
Каментары