Грамадства

Шуневіч прапануе забіраць зброю ў паляўнічых, незалежных ад падкантрольных дзяржаве арганізацый

Кіраўнік Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) Ігар Шуневіч прапануе не выдаваць зброю людзям, якія «па вызначэнні» не з'яўляюцца паляўнічымі і захоўваюць зброю для іншых мэтаў. Пра гэта ён заявіў у праграме «Размова ў прэзідэнта» на тэлеканале «Беларусь 1», піша Reform.by.

«Праблема, на мой погляд, сёння стаіць у тым, што значная частка зброі, паляўнічай зброі, якая знаходзіцца на руках у грамадзян нашых і не выкарыстоўваецца па прамым прызначэнні, гэта значыць не з'яўляецца прыладай у руках паляўнічага, знаходзіцца ў сейфах, захоўваецца з рознымі мэтамі акрамя як мэтаў палявання, для чаго яна і набывалася.

Усе яны маюць дзяржаўнае пасведчанне на права палявання, але паляўнічымі па азначэнні не з'яўляюцца. І дзе і кім будзе выкарыстаная гэтая зброя, акрамя як на законных падставах, а законнай падставай з'яўляецца толькі паляванне і захоўванне з мэтай палявання, я баюся, што розныя бываюць варыянты і розныя выпадкі, у тым ліку трагічныя, якія мы з вамі ведаем», — заявіў Шуневіч.

Шуневіч прапануе даваць дазвол на набыццё зброі толькі тым людзям, якія ўдзельнічаюць у дзейнасці першасных арганізацый паляўнічых, напрыклад БТПР.

«Таму была прапанова і яна застаецца маёй прапановай, каб вярнуцца да старой сістэмы ўдзелу тых людзей, якія хочуць паляваць, у першаснай паляўнічай арганізацыі, няхай гэта будзе БТПР, няхай гэта будзе «Дынама», мы не эксклюзіўныя ў гэтым пытанні.

І толькі пасля таго, калі ты пройдзеш усе фармальнасці або перашкоды, якія існуюць для таго, каб стаць паляўнічым, жадаючы ім быць, толькі пасля гэтага ты маеш права набыць зброю. Роўна як ты можаш страціць права на зброю, калі ты выйдзеш з гэтага таварыства», — падзяліўся ідэямі Шуневіч.

Як растлумачыў Шуневіч, у Беларусі больш за 90 тысяч грамадзян маюць права на паляванне, з якіх актыўнымі паляўнічымі з'яўляюцца каля 43%, гэта значыць каля 38 тысяч чалавек. Пры гэтым на руках у грамадзян знаходзіцца больш за 114 тысяч адзінак зброі.

Каментары

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць4

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

Полк Каліноўскага афіцыйна пацвердзіў замену свайго камандзіра і заявіў пра рэфармаванне17

Польшча распачала паляванне на кампаніі, якія абыходзяць санкцыі супраць Беларусі і Расіі1

Лукашэнка загадаў адпраўляць на ліквідацыю наступстваў урагану палітзняволеных17

«Па выхадных нават чэргі». У Мінску адкрылася «касмічная» зона адпачынку з бясплатным вяровачным гарадком

У Львове стралялі ў палітыка Ірыну Фарыён. Яна ў крытычным стане18

МЗС Германіі пацвердзіў інфармацыю пра смяротны прысуд свайму грамадзяніну ў Беларусі5

Кіраўнік «Белсата» адказаў на абвінавачанні ў фінансавых злоўжываннях на канале

Заснавальнік Яндэкса даў першае інтэрв’ю пасля ўцёкаў з Расіі. Прызнаў свае памылкі10

У Ваўкавыску затрымалі маці і цётку анархіста Францкевіча. Яны прывезлі палітвязню перадачу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць4

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →