Грамадства

У Беларусі расце ўрадлівасць глебаў

Запасы фосфару і калію павялічыліся ў 3-4 разы.

Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі да Дня меліяратара галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута глебазнаўства і аграхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Віталь Лапо, перадае БЕЛТА.

«Глеба — галоўнае нацыянальнае багацце краіны, аснова ўсёй сельскагаспадарчай вытворчасці, харчовай бяспекі. Таму захаванне ўрадлівасці глеб — гэта прыярытэт дзяржавы», — сказаў навуковец.

Паводле яго слоў, кантроль за ўрадлівасцю глебы праводзіцца ў краіне з 1970 года. Яго ажыццяўляе аграхімічная служба Беларусі пад навуковым кіраўніцтвам інстытута.

Прасочваецца дынаміка асноўных уласцівасцяў глебы, і на аснове гэтага распрацоўваецца комплекс мерапрыемстваў па павышэнні ўрадлівасці. Гэтыя звесткі захоўваюцца ў банку даных аграхімічных уласцівасцяў глеб Беларусі. На працягу ўжо больш чым 40 гадоў ён пастаянна папаўняецца, інфармацыя назапашваецца і актуалізуецца.

Паводле Віталя Лапо, на тэрыторыі Беларусі пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы. Яны не вельмі багатыя на пажыўныя элементы, маюць кіслую рэакцыю асяроддзя.

«Калі ўзяць апошнія гады, то запасы фосфару і калію павысіліся ў 3-4 разы, практычна аптымізаваная глебавая кіслотнасць, павялічыўся паказчык утрымання перагною ў ворных глебах да 2,26%.

Дзякуючы планамернай пастаяннай працы, у Беларусі сфармаваўся масіў высокапладародных глеб, якія налічваюць каля 25%.

Гэты «залаты запас» дазваляе атрымліваць вельмі высокія ўраджаі пры мінімальных выдатках угнаенняў», — акцэнтаваў увагу галоўны навуковы супрацоўнік.

Каментары

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў24

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

На Гомельшчыне прадпрыемствам загадалі адключыць інфармацыйныя экраны1

Памятны знак паўстанцу 1863 года Фалькоўскаму ў Лідзе знаходзіцца на ранейшым месцы1

Выйшаў на волю палітвязень Часлаў Канановіч1

Беларускі дальнабойшчык двойчы спрабаваў даць хабар польскім паліцэйскім. Яму пагражае да 10 гадоў

Арына Сабаленка прайграла фінал Australian Open12

Найбліжэйшымі днямі ў Беларусі пацяплее да +11°С2

У Беларусі перабоі ў працы сайтаў і VPN19

У чым была супярэчлівасць Макея? Тлумачыць Латушка6

Беларуская шахматыстка пераабулася чарговы раз — выступала за Расію, цяпер будзе за Аўстрыю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў24

«Пляваць я хацеў на гэты Захад». Галасаванне Лукашэнкі пачалося з двух праколаў. А вось якія заявы ён зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →