Орбан гатовы падтрымаць шосты пакет санкцый супраць Расіі, калі Венгрыю забяспечаць сыравінай
Венгрыя гатовая падтрымаць шосты пакет санкцый, у тым ліку нафтавае эмбарга, калі будзе гарантаванае забеспячэнне краіны сыравінай. Пра гэта перад пачаткам пасяджэння Еўрапейскай рады заявіў прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан, піша reform.by. Па яго словах, на дадзены момант ніякага пагаднення няма.
Орбан абвінаваціў у адсутнасці пагаднення Еўракамісію, якая, маўляў, насуперак рашэнню Версальскага саміту вынесла пытанне аб нафтавым эмбарга без прапановаў, як будуць вырашацца пытанні энергазабеспячэння.
Паводле слоў венгерскага прэм'ера, спачатку павінна быць знойдзена рашэнне з пастаўкамі нафты, а ўжо пасля таго ўводзіцца санкцыі, а не наадварот, як вынікае з прапановы Еўракамісіі. Яе падыход ён лічыць рызыкоўным.
«Мы гатовыя падтрымаць шосты пакет, калі будзе рашэнне па забеспячэнні Венгрыі», — сказаў Орбан.
Ён назваў прапанову па вызваленні ад эмбарга трубаправодных паставак «нядрэннай», але, паводле яго слоў, Венгрыя мае патрэбу таксама ў рашэнні на той выпадак, калі пастаўкі па трубаправодзе будуць перапыненыя, напрыклад, у выніку баявых дзеянняў. Тады Венгрыя, ён лічыць, павінна мець магчымасць атрымліваць расійскую нафту іншым шляхам.
Каментары