Пераможцы «Еўрабачання» Kalush Orchestra прадалі свой «крыштальны мікрафон» з аўкцыёну амаль за мільён даляраў
Украінскі калектыў Kalush Orchestra, які ў гэтым годзе перамог на музычным конкурсе «Еўрабачанне», прадаў з аўкцыёна сваю ўзнагароду — статуэтку ў выглядзе крыштальнага мікрафона. Грошы аддадуць на набыццё беспілотніка для ўкраінскага войска.
Аўкцыён, які трансляваўся ў жывым эфіры, дапамог арганізаваць дабрачынны фонд Сяргея Прытулы. Перамагла стаўка ў 900 тыс. даляраў. Яна была зробленая ў крыптавалюце, і мікрафон дастаўся адной з украінскіх крыптавалютных біржаў.
Сяргей Прытула раней казаў, што на сабраныя грошы арганізатары хочуць купіць украінскі беспілотнік PD-2 для УСУ.
Каментары