Свет

Краіны Еўрасаюза не здолелі дамовіцца адносна эмбарга на расійскую нафту. А саміт ЕС адбудзецца ўжо заўтра

Дыпламаты краін Еўрасаюза ў нядзелю, за дзень да пачатку саміту ЕС, не змаглі дамовіцца пра забарону на імпарт расійскай нафты, якую плануецца ўключыць у новы, шосты пакет санкцый супраць Расіі, паведамляе «Бі-бі-сі».

Фота: unsplash.com

Агенцтва Reuters паведамляе са спасылкай на неназванага чыноўніка ЕС, што перамовы аб нафтавым эмбарга працягнуцца заўтра днём, да пачатку саміту.

Адмову ад расійскай нафты адпярэчвае перш за ўсё Венгрыя, якая атрымлівае яе па трубаправодзе. Венгерскі ўрад сцвярджае, што ў выпадку эмбарга краіна панясе шматмільярдныя страты.

Паводле інфармацыі еўрапейскай прэсы, цяпер краіны ЕС абмяркоўваюць кампрамісную прапанову Францыі: забараніць імпарт расійскай нафты праз марскія парты, але пакуль пакінуць імпарт па трубаправодах.

Каментары

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?7

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

У Грузіі працягваюцца масавыя затрыманні на акцыях пратэсту1

Скандал у Польшчы: зніклыя процітанкавыя міны адшукалі на складзе IKEA1

Па прагнозах эксперта, у гэтым годзе жанчыны абгоняць мужчын у сэксе з робатамі7

«Небяспечна». Карпенка патлумачыў, чаму не будзе ўчасткаў галасавання за мяжой9

143 пасажыры «Белавіі» не могуць вылецець з Санкт-Пецярбурга ў Мінск праз непагадзь1

Майстрыца з Польшчы робіць татуіроўкі, ад выгляду якіх можа ўкалыхаць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?7

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →