Кулеба: Наўрад ці Захаду хопіць мужнасці зняць марскую блакаду Расіі сілай
Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба не верыць у тое, што краіны Захаду могуць сілавым шляхам вырашыць пытанне марской блакады Чорнага мора. Пра гэты ён сказаў у Давосе, паведамляе «Еўрапейская праўда».
Кулеба адказваў на пытанне аб тым, ці могуць краіны Захаду арганізаваць ваенны канвой для суправаджэння караблёў у Чорным моры.
«Калі НАТА не закрыла неба над Украінай у самыя трагічныя моманты вайны, то чаму цяпер яны адкрыюць Чорнае мора, каб можна было бесперашкодна экспартаваць з Украіны сельскагаспадарчую прадукцыю? Я ўсім сэрцам буду вітаць такое рашэнне, але я не думаю, што будзе дастаткова сіл і дастаткова мужнасці ў заходніх і іншых краін, каб знайсці сілавое вырашэнне гэтага пытання», — сказаў Кулеба.
Ён адзначыў, што нават калі ўдасца дамовіцца з РФ па адкрыцці доступу да ўкраінскіх партоў, праблема заключаецца ў тым, што Расіі нельга давяраць.
«Нават калі яны падпішуць нейкія гарантыі бесперашкоднага праходу — гэта не значыць, што ён будзе прадстаўлены. У любы момант яны могуць парушыць пагадненне, як толькі яго дасягнуць», — заўважыў міністр.
Кіраўнік МЗС Літвы ў панядзелак на сустрэчы з брытанскай калегай Ліз Трас прапанаваў стварэнне ваенна-марской кааліцыі для зняцця расійскай блакады з украінскага экспарту збожжа праз Чорнае мора.
Вялікабрытанія заявіла, што не плануе адпраўляць ваенныя караблі Каралеўскага флоту ў Чорнае мора, каб дапамагчы экспартаваць прадукты харчавання з Украіны.
-
У Расіі былы ўдзельнік вайны ва Украіне зарэзаў двух сабутэльнікаў і спаліў кватэру, дзе адбывалася застолле
-
У Тбілісі ў знак пратэсту прыпыніў працу рэстаран, папулярны ў лідараў «Грузінскай мары»
-
«Сітуацыя блізкая да катастрофы», а «такі мог быць зімовы курорт!». Расійскія ваенкары пра наступ паўстанцаў у Сірыі
Каментары