Меркаванні

Заявы Лукашэнкі пра Польшчу і Заходнюю Украіну: вось як гэта звязана з Херсонам

Дэзынфармацыя пра намер Польшчы далучыць Заходнюю Украіну супала ў часе з падрыхтоўкай грамадскай думкі да анексіі Херсонскай і Запарожскай абласцей Украіны, піша Васіль Гарбацюк.

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Сочы 23 мая. Фота: Ramil Sitdikov, Kremlin Pool Photo via AP

«Ёсць цікавыя нейкія рэчы нечакана ва Украіне. Вы гэта выдатна ведаеце. Нас, ды і вас гэта павінна турбаваць, што яны ўжо робяць крокі да таго, каб раздзяліць Украіну», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Сочы 23 мая.

«Нас турбуе тое, што яны гатовыя, — палякі, натаўцы — выйсці, «дапамагчы» такім чынам забраць, як да 1939 года, Заходнюю Украіну. Нас гэта насцярожвае не толькі з пункту гледжання сённяшняй бяспекі. Гэта іх стратэгія і па Заходняй Беларусі. Таму мы вуха трымаем.

І, як я казаў, яшчэ ўкраінцам давядзецца нас прасіць, каб мы не дапусцілі адрыву гэтай заходняй часткі і іншых частак ад Украіны. Гэта мая такая пазіцыя, але вы гэта дакладна ведаеце», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гэта хлуслівыя заявы. Насамрэч, гэта Расія ў 2014 годзе захапіла Крым і частку Данбаса, а ў 2022-м паспрабавала захапіць Украіну цалкам, але здолела заняць толькі часткі Херсонскай, Запарожскай, Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцей і адступіла з поўначы, бо сутыкнулася з упартым супраціўленнем украінцаў.

Польшча не толькі не прэтэндуе на землі Украіны, а аказала гіганцкую дапамогу Кіеву — як фінансавую, так і зброяй, каб ён мог бараніць незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць, а таксама прытуліла на час вайны мільёны жанчын і дзяцей з Украіны. Тым не менш, расійская прапаганда, а на яе загад і беларуская, і нават асабіста Лукашэнку прыстасавалі, пушаць тэму нібыта намеру Польшчы заняць Заходнюю Украіну.

Распаўсюджанне дэзынфармацыі пра Польшчу і раней было ўлюбёным прыёмам лукашэнкаўцаў. Аўтарытарным рэжымам увесь час трэба знешні вораг, ён служыць апраўданнем дыктатуры і рэпрэсій і адцягвае ўвагу ад унутраных эканамічных праблем і некампетэнтнасці. Мы не з палітычнымі праціўнікамі змагаемся, мы нейтралізуем агентаў польскага імперыялізму. Так у 2020-м, на піку народных пратэстаў, Аляксандр Лукашэнка арганізаваў вучэнні на мяжы Польшчы і Літвы — маўляў, вось там лялькаводы.

Па-другое, Аляксандру Лукашэнку патрэбная легенда, чаму страчаны суверэнітэт краіны — а дайшло ж ужо да таго, што расійскія войскі нападаюць з Беларусі на іншую краіну, нібы са сваёй уласнай тэрыторыі. Лукашэнка прыкрывае страту незалежнасці выдуманай пагрозай з боку Польшчы. «Калі б не саюзная дзяржава, то палякі былі б пад Мінскам». Гэта таксама разлічана на недалёкіх людзей. Палякі не стаяць пад Вільняй, Львовам і Браціславай, нашто ім стаяць пад Мінскам?

Аднак у выпадку з апошнімі заявамі па Украіне ўнутраныя матывы другасныя, тут іншае (і далёка не бяскрыўднае).

Аляксандра Лукашэнку апошнія гады Масква выкарыстоўвала — крыўднае для кіраўніка фармальна суверэннай дзяржавы прызначэнне, але ж факт — для агучвання патрэбных расійскай прапагандзе ўстановак. Так было з «Нікам і Майкам», так было з Навальным, так было з «да канца зімы ў нашым рэгіёне адбудуцца вельмі важныя змены», так было з «мы вызвалім нашу Украіну рана ці позна», так было з «вайна працягнецца тры-чатыры дні», калі Крамлю трэба было падрыхтаваць грамадскую думку да бойні, распаліць шавіністычны шал. 

Чарговая дэзынфармацыя пра намеры палякаў мае апраўдаць напад Расіі на Украіну. Маўляў, палякі збіраліся, а мы проста апярэдзілі іх. Вайна, якая задумвалася як маленькая і пераможная, доўжыцца ўжо тры месяцы, забрала ўжо некалькі дзясяткаў тысяч жыццяў, і народу трэба гэта неяк тлумачыць. «Нас турбуе тое, што яны гатовыя, — палякі, натаўцы — выйсці, «дапамагчы».

Цяперашнія заявы кладуцца на часавы інтэрвал, калі ў Расіі загаварылі пра анексію акупаваных частак Херсонскай і Запарожскай абласцей. Прычым гэтым разам гаворка ідзе пра анексію без шырмаў і цырымоній у выглядзе нейкіх там «Народных рэспублік». Проста далучыць у якасці суб'ектаў РФ, і ўсё. І гэта вельмі рэальная перспектыва, калі толькі ўкраінская армія не скіне інтэрвентаў у Чорнае мора.

Увогуле то, у задуме Пуціна, ліквідацыя Украіны ў ідэале павінна была адбыцца па схеме раздзелу Рэчы Паспалітай ці раздзелу Цэнтральнай Еўропы Гітлерам і Сталіным у 1939 годзе. Гэта легітымізавала б дзеянні Пуціна — «не я адзін» — і ў той жа час не змяншала б ягонай здабычы, бо яму дасталася б самая каштоўная частка ў выглядзе Усходняй і Паўднёвай Украіны. «Расія выступае за права народаў Украіны на самавызначэнне», — гэтыя словы Пуціна 24 лютага гучалі недвухсэнсоўна. Якія ж «народы Украіны» меў на ўвазе Пуцін, калі этнічныя ўкраінцы складаюць большасць ва ўсіх абласцях краіны? Некалькі раёнчыкаў Закарпацця, дзе жывуць венгры, прымежныя вёскі Букавіны, дзе румыны і малдаване, і раён Болграда ў Адэскай вобласці, заселены моцна зрусіфікаванымі балгарамі? Што да Польшчы, то ці могуць у Крамлі і Драздах верыць ва ўласную прапаганду наконт захопніцкіх намераў Польшчы? Пры ўсім адрыве ад рэальнасці — наўрад ці. 

Раней аб'ектам кпінаў стала заява Аляксандра Лукашэнкі перад Пуціным «а я вам пакажу, адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад, чатыры пазіцыі». Абвінавачванні на адрас Польшчы — гэта такая ж оруэлшчына (нездарма «1984» забаранілі). Пуцін адкусвае ад Украіны вобласць за вобласцю, а Лукашэнка на сустрэчах з ім вінаваціць Польшчу, якая тым часам Украіне дапамагае адстаяць сваё.

Чытайце таксама:

Прадчуванне вайны і перадзелу. Не толькі з боку Расіі? — меркаванне

Каментары

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў5

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Для працяглага жыцця гэта краіна, напэўна, не падыходзіць». Чым Грузія робіцца падобнай да Беларусі і чаму беларусам лепш у Польшчы13

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак23

Беларусаў вярбуюць у расійскае войска праз інстаграм9

Папулярнаму дамену.io пагражае закрыццё3

«Штадлер» не мае намеру прадаваць завод у Фаніпалі. Хоць беларускія чыноўнікі сцвярджалі іншае5

Дзмітрыеў просіць вярнуць паслоў у Мінск. «Санкцыі б’юць па людзях, а не па ўладзе»140

Што такое «размандыкваць» і чаму Лукашэнка незадаволены, што чыноўнікі займаюцца гэтым?19

У Еўрапарламенце Віктара Орбана правялі з трыбуны песняй Bella Ciao14

Археолагі сцвярджаюць, што старажытны горад на Менцы ўзнік у канцы X стагоддзя16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў5

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →