Меркаванні

Навошта ўладам забараняць Оруэла і прычым тут Ала Пугачова

Навіну пра забарону ў Беларусі кнігі Оруэла «1984» і тое, ці чакаць гэтага ў Расіі, дзе цяпер таксама выраслі продажы самага вядомага рамана-антыўтопіі, на ютуб-канале «Жывы цвік» абмеркавалі доктар палітычных навук University College of London Уладзімір Пастухоў і Аляксей Венедыктаў.

Уладзімір Пастухоў выказаў здагадку, што прычына забароны кнігі Оруэла ў Беларусі — у жывёльнай палітычнай інтуіцыі Лукашэнкі.

«Ёсць жа такая прымаўка, што ў цвярозага ў галаве, тое ў п'янага на языку. Лукашэнка мае ролю чалавека (у рускай палітычнай сістэме такім чалавекам быў Жырыноўскі), які заўсёды на апярэджанне агучвае нейкія трэнды. Такі трэнд-майстар.

І ён адгадвае момант, калі барацьба пераходзіць з інфармацыйнай плоскасці ў эмацыйную.

Цяпер які цікавы пераломны момант? Ён у тым, што ўлада настроілася не на дысідэнтаў, не на актывістаў, то-бок на іх таксама, але ў цэнтры ўвагі, калі сачыць за піяр-актыўнасцю, у нас Пугачова, Макарэвіч, Грабеншчыкоў, Шаўчук.

Фота: maxgalkinru / Instagram

Чаму раптам такая ўвага да нашай эстраднай тусоўкі? Таму што яны лідары грамадскай думкі.

Яны — эмацыйныя лідары грамадскай думкі.

Цяпер стабільнасць рэжыму трымаецца не на перакананнях ўжо, а на экстазе. Гэта вельмі важны момант. Цяпер вельмі важна трымаць вось гэтую істэрычную ноту. І таму ўсё, што можа збіць экстаз [пад пагрозай].

Сёння, з майго пункту гледжання, для іх [уладаў] галоўны апанент, галоўная пагроза, — гэта тыя, каго Сталін называў інжынерамі чалавечых душ, якім ён надаваў каласальную ўвагу і пра якіх клапаціўся ў ручным рэжыме ‒ гэтага папярэдзіў, гэтага прасунуў».

Таму цяпер, на думку Пастухова, увага пераходзіць на тое і на тых, хто можа збіць менавіта гэтую эмацыйную хвалю.

«А што можа збіць эмацыйную хвалю гэтага захопленага таталітарызму больш, чым кніга Оруэла? Нішто.

Кніга Оруэла — унікальная. Гэта кніга, якая б'е пад дых. Любы, хто не развучыўся чытаць, далей ужо будзе жыць з гэтым у падсвядомасці.

Гэтая кніга адна можа цягнуць за некалькі тыдняў працы канала «Нехта», — кажа Пастухоў.

Менавіта як пагрозу масаваму таталітарнаму захапленню ўлада разглядае і расійскіх зорак, якія выступілі супраць дзеянняў уладаў і вайны ва Украіне.

«Вось чаму сёння Крамлю так не дае спакою асабістае жыццё Пугачовай і Галкіна, чаму столькі грошай і іншых рэсурсаў трацяцца на іх.

Фота: alla_orfey / Instagram

Ды таму што Пугачова для іх страшнейшая, чым 5 тысяч актывістаў, якія выйшлі на Пушкінскую плошчу. Таму што актывістаў, урэшце, узяў і адвёў у аўтазак — з імі зразумела, што рабіць. А што рабіць з Пугачовай — нікому не зразумела. Таму што можаш, у рэшце рэшт, так і застацца ў гісторыі дробным дыктатарам эпохі Алы Пугачовай. Гэта вялікая праблема», — кажа доктар палітычных навук Пастухоў.

Чаму ў Беларусі забаранілі антыўтопію «1984»? Вы не паверыце ў самую імаверную версію 

Каментары

«Ездзілі-ездзілі, а потым іх не выпусцілі». Беларусы сутыкаюцца з яшчэ адным відам рэпрэсіяў3

«Ездзілі-ездзілі, а потым іх не выпусцілі». Беларусы сутыкаюцца з яшчэ адным відам рэпрэсіяў

Усе навіны →
Усе навіны

Гісторыка Ігара Мельнікава прысудзілі да 4 гадоў калоніі за інтэрв'ю6

Супраць палітвязня Міколы Дзядка, якому заставалася сядзець паўгода, завялі новую крымінальную справу2

Шрайбман паразважаў, ці пойдзе Лукашэнка на выбары і чаму ён загаварыў пра Пачобута8

Прапагандыстку Іраду Зейналаву, якая прыдумала фэйк пра распятага хлопчыка, прызначылі паслом на Маўрыкіі7

«У справе дзве пасылкі — Змітру Дашкевічу і Святаславу Удоду» — жанчына, якая з'ехала з Беларусі1

У Гродне ганяліся за таксістам-камікадзэ. Ён абганяў па дзвюх палосах на сустрэчцы

«Неверагодна, што дзяржТБ можа так адкрыта хлусіць». Чалавек, якога БТ назвала куратарам японскага шпіёна, пракаментаваў сітуацыю2

Чаму ў верасні 2023 Зямля дзевяць дзён вібравала2

У Гомелі хутка пачнуць судзіць «дыверсантаў СБУ», якіх затрымалі зімой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ездзілі-ездзілі, а потым іх не выпусцілі». Беларусы сутыкаюцца з яшчэ адным відам рэпрэсіяў3

«Ездзілі-ездзілі, а потым іх не выпусцілі». Беларусы сутыкаюцца з яшчэ адным відам рэпрэсіяў

Галоўнае
Усе навіны →