Свет

Фінляндыя і Швецыя афіцыйна падалі заяўкі на ўступленне ў НАТА

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг прыняў 18 мая ў Бруселі ў паслоў Фінляндыі і Швецыі заяўкі на членства гэтых краін у альянсе.

Фота: SwedenNato / Twitter

Абедзве краіны вырашылі адмовіцца ад нейтральнага статусу і далучыцца да вайсковага альянсу на фоне расійскага ўварвання ва Украіну.

Для ўступлення ў блок новага члена неабходнае аднагалоснае адабрэнне ўсіх саюзнікаў.

У выпадку станоўчага рашэння працэдура ратыфікацыі, па розных ацэнках, можа заняць каля года.

Паводле Bloomberg, Турцыя ўжо выставіла шэраг патрабаванняў за свой дазвол Фінляндыі і Швецыі на далучэнне да НАТА. Сярод гэтых патрабаванняў — зняцце санкцый з Упраўлення абароннай прамысловасці Турцыі (SSB) за куплю расійскіх зенітна-ракетных сістэм С-400, адмена эмбарга на пастаўкі зброі і вяртанне ў праграму знішчальнікаў F-35, а таксама зацвярджэнне новага пакета закупак знішчальнікаў F-16. Акрамя таго, улады Турцыі хочуць, каб Швецыя і Фінляндыя прызналі Рабочую партыю Курдыстана тэрарыстычнай арганізацыяй і адмовіліся ад надання прытулку яе актывістам.

Каментары

Шахеды пачалі адзін за адным збівацца з курсу і вяртацца ў Беларусь. Сёння з-за беспілотніка зноў паднялі баявую авіяцыю2

Шахеды пачалі адзін за адным збівацца з курсу і вяртацца ў Беларусь. Сёння з-за беспілотніка зноў паднялі баявую авіяцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Што азначаюць сігналы Лукашэнкі Польшчы і Украіне?15

Ламін Ямаль выпадкова паказаў на ВІДЭА сваіх голых калегаў4

Беларускі блогер у самы сквар паспрабаваў пасмажыць яйкі проста на асфальце. Ці атрымалася?3

Вячорка: Лукашэнка абвесціць дату сваіх выбараў, толькі калі скончацца амерыканскія5

Памёр мастак Валерый Чайка. Ён афармляў мінскае метро

Зяленскі пра заяву Буданава пра наступ Расіі з поўначы: Яго не так зразумелі1

Ральф Шумахер здзейсніў камінг-аўт16

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман52

Як выглядае чарга па ваду ў Мазыры6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шахеды пачалі адзін за адным збівацца з курсу і вяртацца ў Беларусь. Сёння з-за беспілотніка зноў паднялі баявую авіяцыю2

Шахеды пачалі адзін за адным збівацца з курсу і вяртацца ў Беларусь. Сёння з-за беспілотніка зноў паднялі баявую авіяцыю

Галоўнае
Усе навіны →