Ёй змянілі меру стрымання.

Праваабаронцам стала вядома, што палітзняволеная валанцёрка фонду «Краіна для жыцця» Юлія Сырых 6 мая выйшла на волю з Валадаркі да суда. Ёй змянілі меру стрымання, але абвінавачванні не знятыя. Яе дзеянні перакваліфікавалі на больш «мяккі» артыкул, але пакуль невядома, на які, паведамляюць праваабаронцы.
Юлію затрымалі 9 ліпеня 2021 года падчас «шырокамаштабнай аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асоб». Спачатку жанчыну абвінавачвалі паводле артыкула 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання).
Каментары