Свет

Кіраўнік Пентагона правёў перамовы з міністрам абароны Расіі

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін упершыню з пачатку расійскага ўварвання ва Украіну правёў тэлефонную размову з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу, паведамляе агенцтва Reuters.

«Осцін заклікаў да неадкладнага спынення агню ва Украіне і падкрэсліў важнасць падтрымання ліній сувязі», — гаворыцца ў заяве Пентагона па выніках перамоваў.

У паведамленні Мінабароны Расеі гаворыцца, што размова адбылася «па ініцыятыве амерыканскага боку».

«Абмеркаваныя актуальныя пытанні міжнароднай бяспекі, у тым ліку сітуацыя ва Украіне», — заявілі ў ведамстве.

Да гэтага Осцін і Шайгу размаўлялі паміж сабой за тыдзень да пачатку расійскай агрэсіі на Украіну, 18 лютага.

Каментары

Залева ў Мінску, верагодна, была наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў3

Залева ў Мінску, верагодна, была наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чалюскінцаў забаранілі ездзіць на шэрынгавых электрасамакатах

Чарга з аўтобусаў перад пераходам «Каменны Лог» рассмакталася2

Стала вядома, куды ўладкаваўся былы гендырэктар МТС Уладзіслаў Андрэйчанка6

Страты расійскай арміі ў 2024-м значна выраслі. Памірае 200-250 байцоў за дзень15

У Байдэна дыягнаставалі каранавірус1

788 украінскіх вайскоўцаў зніклі без вестак у баях за сяло Крынкі Херсонскай вобласці5

Улады ЗША абвінавацілі неанацыста з Грузіі ў падрыхтоўцы масавага атручвання дзяцей у Нью-Ёрку5

Круты выказаў спачуванні родным загінулых падчас урагану. Але не Лукашэнка5

Высокаінтэнсіўныя фізічныя нагрузкі ў старасці паляпшаюць памяць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Залева ў Мінску, верагодна, была наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў3

Залева ў Мінску, верагодна, была наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў

Галоўнае
Усе навіны →