Эканоміка

Ілан Маск паставіў куплю Twitter на паўзу, акцыі кампаніі ўпалі

Ілан Маск заявіў, што здзелка на 44 млрд даляраў па куплі кампаніі прыпыненая да тых часоў, пакуль ён не атрымае інфармацыю пра колькасць фэйкавых акаўнтаў у сацыяльнай сетцы. Акцыі кампаніі адразу ж абваліліся на 25%, але пазней частка падзення была адыграная, калі прадпрымальнік у новым твіце напісаў, што па-ранейшаму мае намер давесці здзелку да канца, піша Бі-бі-сі.

Ілан Маск. Фота: Reuters

Ілан Маск сцвярджае, што чакае інфармацыі, якая пацвярджае разлікі, што фэйкавыя акаўнты ў сацсетцы складаюць не больш за 5% ад агульнай колькасці штодзённых актыўных карыстальнікаў. Аднак аналітыкі не выключаюць, што ён тым самым спрабуе збіць цану або нават шукае падставу, каб адмовіцца ад куплі кампаніі.

Вось першы твіт Маска, які выклікаў абвал кошту кампаніі.

Зрэшты, праз некалькі гадзін пасля напісання першага твіта, Маск заявіў, што па-ранейшаму збіраецца купляць Twitter. Па ўмовах здзелкі той, хто перадумае, павінен будзе заплаціць другому боку няўстойку ў памеры 1 млрд даляраў.

Каля двух тыдняў таму Twitter паведаміў, што ў першыя тры месяцы гэтага года на фэйкавыя акаўнты прыходзілася менш за 5% яго штодзённых актыўных карыстальнікаў. Тым не менш, кампанія абмовілася, што дакладна вызначыць колькасць такіх акаўнтаў з дапамогай наяўных інструментаў складана.

«Фактычная колькасць фэйкавых акаўнтаў можа быць вышэйшая, чым мы меркавалі. Але мы ўвесь час імкнемся ўдасканальваць нашу здольнасць ацэньваць іх агульную колькасць», — сказана ў паведамленні кампаніі.

Маск, самы багаты чалавек у свеце па версіі часопіса Forbes, цяпер вывучае справаздачу кампаніі. У Twitter ужо даўно ёсць праблема з фэйкавымі ўліковымі запісамі, якія выкарыстоўваюцца для публікацыі праплачанага кантэнту, так званымі ботамі.

Маск заяўляў, што збіраецца ачысціць сацсетку ад ботаў, а таксама аб'яўляў аб шэрагу іншых змяненняў, уключаючы вяртанне заблакаваных уліковых запісаў, такіх, напрыклад, як уліковы запіс былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. 

Чытайце таксама: 

Ілан Маск набыў Twitter

Каментары

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы7

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі айцішнік пераехаў у Аўстралію і трапіў пад скарачэнні. І задаўся адвечным пытаннем «Што рабіць»?13

У Лідзе затрымалі ўладальніка кавярні «Тутака»

Z-канал: Імаверна, Крыгер арганізоўваў дыверсіі ў Бранскай вобласці5

Раіла біць нагой у сківіцу кожнаму маскваротаму, называла акупацыю Марыупаля кармай — хто такая Ірына Фарыён, якую забілі ў Львове37

У Вілейскім раёне кіроўца пагрузчыка ледзь не ўрэзаўся ў пахавальную працэсію

Украіна спяшаецца стварыць ваенныя беспілотнікі са штучным інтэлектам1

Зяленскі павіншаваў Трампа з абраннем кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі і назваў яго прэзідэнтам7

30-хвілінны марынад для простага курынага шашлыка7

Як змяніць беларускія нумары на літоўскія. Што трэба і колькі каштуе працэдура?15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы7

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Галоўнае
Усе навіны →