Грамадства

Рэпрэсіі ў лічбах: праваабаронцы зрабілі графічную справаздачу двухгадовага дзяржаўнага гвалту

Праз два гады пасля таго, як беларускі рэжым распачаў беспрэцэдэнтную і паводле колькасці ахвяр, і паводле працягласці хвалю рэпрэсій у дачыненні да сваіх апанентаў, нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco прадставіла графічную справаздачу пра сітуацыю з больш чым 1100 палітычнымі зняволенымі ў нашай краіне, піша «Вясна».

Пачатак хвалі дзяржаўнага тэрору ў Беларусі, які працягваецца дагэтуль, адзначыла затрыманне блогера Уладзіміра Няронскага 8 траўня 2020 года. Няронскі быў аўтарам апазіцыйнага YouТube-канала і быў асуджаны да трох гадоў турэмнага зняволення.

Усяго праз некалькі тыдняў пасля таго двое кандыдатаў у прэзідэнты: Сяргей Ціханоўскі і Віктар Бабарыка — былі таксама арыштаваныя. Пасля яны атрымалі суровыя тэрміны — 18 і 14 гадоў адпаведна.

Рэпрэсіі ў лічбах

Libereco прааналізавала ўсе выпадкі палітычных зняволенняў, задакументаваныя беларускім праваабарончым цэнтрам «Вясна».

У адпаведнасці са справаздачай, колькасць палітычных зняволеных павялічылася са 187 чалавек у 2020 годзе да 1 225 чалавек па стане на сённяшні дзень. 119 новых выпадкаў з'явіліся ўжо за першыя чатыры месяцы гэтага года. 87% затрыманых — мужчыны.

Пяцёра палітвязняў знаходзяцца пад вартай больш за 600 дзён, пры гэтым яны нават не былі асуджаныя да якога-небудзь турэмнага зняволення.

Агулам 30% затрыманых усё яшчэ чакаюць прысуду, у той час як 70% палітычных вязняў былі асуджаныя да турэмных тэрмінаў ад 9 месяцаў да 20 гадоў. Сумарны тэрмін турэмнага зняволення па ўсіх прысудах складае ашаламляльныя 2 756 гадоў, што перавышае адзін мільён дзён.

На момант публікацыі гэтай справаздачы (12 траўня) ні ў чым не вінаватыя палітвязні ўжо правялі агулам больш за 400 000 дзён у турме. Адзін з іх — Мікіта Залатароў, самы малады палітвязень у краіне. 12 траўня ён адзначыў свой 18-ы дзень нараджэння ў турме. Залатароў быў арыштаваны ва ўзросце 16 гадоў, хварэе на эпілепсію і быў асуджаны да 5 гадоў калоніі для непаўналетніх.

Віталь Зарадзей, найстарэйшы палітвязень у Беларусі, таксама правядзе свой 70-ы дзень нараджэння 6 чэрвеня ў зняволенні, пасля таго як быў асуджаны да двух гадоў турмы.

Каментары

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні12

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру2

Расійскі вайсковец, якога нібыта сёння ўзарвалі ў Маскве: Я жывы, сяджу на працы

Спевака — пастаяннага ўдзельніка афіцыйных канцэртаў — будуць судзіць за пратэсты1

Сярэдні заробак у чэрвені вырас на 50 рублёў, але наколькі ён адлюстроўвае рэальную сітуацыю?

Дзікавіцкі: Каманда «Белсата» амаль не мае ніякага ўплыву на сітуацыю3

Стрыжак тлумачыць, чаму супраць перамоваў з лукашэнкаўцамі і якая яго прапанова1

Сталі вядомыя падрабязнасці сустрэчы Дуды і Сі Цзіньпіна наконт рэжыму Лукашэнкі

На таргах у Мінску даляр з салідным запасам рухнуў да гадавога мініміму1

«Падрыхтоўка да Алімпіяды прайшла не так, як планавала». Ціманоўская расказала, з якім настроем едзе ў Парыж6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні12

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →