У «пакаянным відэа» Павел распавядае, што «зрабіў публікацыю на тэлеграм-канале «Беларускі гаюн» аб перасоўванні расійскіх войскаў у горадзе Мазыры». Яму інкрымінавалі артыкул 361-4 КК РБ («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»), піша «Вясна».
Павел Наздра вядомы тым, што з’яўляўся прадстаўніком у Мазыры ініцыятывы «Зялёны дазор». Ён арганізаваў у горадзе шэраг экалагічных акцый і ініцыятыў, у якіх удзельнічалі ў тым ліку і прадстаўнікі ўлады.
Таксама Павел з’яўляецца адным з сузаснавальнікаў партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.
Каментары