Кіно

Што паглядзець. «Апошнія дні Пталемея Грэя» — як аддаць усё за месяц звычайнага жыцця

«Апошнія дні Пталемея Грэя» (The last days of Ptolemy Grey) — гэта захапляльны праект вядомага акцёра Сэмюэла Л. Джэксана, які да таго ж сыграў у ім галоўную ролю. Чым гэты серыял цікавы?

Усе фота: kino-teatr.ru

Падмуркам для «Пталемея Грэя» паслужыў раман Уолтэра Мослі, які выйшаў у 2010 годзе. З таго самага часу Джэксан нястомна шукаў магчымасці для экранізацыі твора. Не ўсё ўдалося пры ўвасабленні ідэі, але ўсе магчымыя недахопы стужкі кампенсуюцца ашаламляльнай ігрой выканаўцаў галоўных роляў, піша Variety.

Пталемей Грэй (Джэксан) — гэта 91-гадовы хворы на дэменцыю, які жыве адзін у занядбанай кватэры ў паўднёвай Атланце. У яго цяжкім стане Грэю і так было б няпроста выходзіць на вуліцу, але сусед-наркаман робіць гэта і ўвогуле немагчымым. Ён нападае на старога і патрабуе ад яго грошы кожны раз, калі Грэй асмельваецца выйсці на двор. Адзіная сувязь старога са светам — гэта яго пляменнік Рэджы, які клапоціцца пра Грэя і сочыць, каб з ім нічога не здарылася.

Першую серыю «Пталемея» глядзець цяжка, бо аўтары стужкі ярка адлюстроўваюць жыццё галоўнага героя, напоўненае безвыходнасцю. Рэжысёр Рамін Бахрані выкарыстоўвае складаныя прыёмы, каб паказаць, што гэта такое — быць Пталемеем Грэем, напрыклад, усталёўвае камеру на грудзі, каб перадаць дэзарыентацыю галоўнага героя.

Але ж Джэксану не патрэбныя гэтыя інавацыі. Знакаміты акцёр і так разбівае сэрца сваім выкананнем ролі хворага старога, які цэлымі днямі есць бабы проста з бляшанкі і змагаецца з прывідамі са свайго мінулага. Напрыклад, у сем гадоў Пталемей стаў сведкам лінчавання свайго дзядзькі Койдага, а праз дзесяцігоддзі перажыў страту жонкі Сэнсіі, з якой у яго былі няпростыя адносіны — і ўсе гэтыя ўспаміны пазней з’явяцца ў серыяле.

Раптам старога выклікаюць у дом сваяка, і высвятляецца, што яго пляменніка Рэджы забілі ў выніку дзіўнай і беспрычыннай страляніны. Гэтая страта занадта вялікая для Грэя, і той, нягледзячы на свой стан, клянецца знайсці забойцу пляменніка і прыцягнуць да адказнасці.

З гэтай мэтай Грэй прымае прапанову ад доктара Рубіна прыняць удзел у медыцынскіх доследах, якія здаюцца ледзьве не магічнымі. Рубін распрацаваў лекі, якія пасля ўвядзення адновяць успаміны Пталемея прыкладна на месяц. Але ж гэтае акно нельга павялічыць, і праз месяц дэменцыя Пталемея вернецца ў яшчэ больш жорсткай форме, чым раней.

Не абышлося і без гісторыі кахання — праўда, мілай і платанічнай. Пустату ў сэрцы Грэя, што з’явілася там пасля смерці Рэджы, запаўняе (спачатку неахвотна) 17-гадовая сірата Робін, якая шукае прытулку. Яна пераязджае да Пталемея па неабходнасці, завязвае з ім пяшчотнае сяброўства і потым пачынае ахоўваць яго, калі махінацыі доктара Рубіна робяцца зусім непрымальнымі.

Робін ператвараецца ў найбліжэйшага саюзніка Грэя, у кагосьці накшталт паплечніка дэтэктыва. У іх сувязі ёсць лёгкая двухсэнсоўнасць, і выглядае, што калі б не 70-гадовая розніца паміж імі, гэтая сувязь магла б стаць рамантычнай. Джэксан і Дамінік Фішбэк, якая грае Робін, настолькі абаяльныя разам, што любая сцэна серыяла, дзе няма іх абодвух, падаецца лішняй — нават калі яна важная для развіцця сюжэта.

Серыял аб’ядноўвае як выдатную акцёрскую ігру галоўных зорак, так і якасны сцэнар. І калі гэта ўсё сабранае разам, адарвацца ад стужкі немагчыма. На працягу некалькіх серый мы бачым усебаковае і спелае даследаванне цікавага персанажа. Пталемей можа падацца некаму занадта мудрым для сапраўднага чалавека, але аўтары стужкі робяць яго асобай, ад якой немагчыма адарваць позірк.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 7,8 / 10,
Rotten Tomatoes — 87%.

Чытайце таксама:

Што паглядзець. «Праект «Адам» — падарожжы ў часе, зорны склад і высокія рэйтынгі на Netflix

Каментары

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску20

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму атлусценне вяртаецца? Аказваецца, тлушчавыя клеткі маюць «памяць»1

Сірыйскія ўлады заявілі пра вывад войскаў з Алепа

Трэніруецеся, каб пахудзець? Гэта рэдка спрацоўвае — навукоўцы1

Олаф Шольц заклікаў свайго галоўнага апанента «не гуляць у рускую рулетку»1

Чалы: Для Лукашэнкі аднолькава дрэнныя і перамога Расіі, і перамога Украіны. Ён хацеў бы нічыёй4

У Мінску людзі за тры дні выстройваюцца ў чаргу па кватэры2

Гродзенскі музей купіць карціну мясцовага мастака пра вайну з сімвалам Z9

У Dana Mall зноў зрабілі вельмі прыгожую навагоднюю інсталяцыю ФОТЫ4

Іван Эйсмант: Больш за 50% беларусаў давяраюць дзяржаўным СМІ24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску20

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Галоўнае
Усе навіны →