Давер расіян да тэлебачання знізіўся. Мацней за ўсё ў тых, што жыве за межамі буйных гарадоў
За сакавік і красавік доля расіян, якія лічаць тэлебачанне самай надзейнай крыніцай інфармацыі, знізілася, высветлілі ў GroupM. Змяненні ў медыяспажыванні заўсёды адбываюцца ў крызісных сітуацыях, адзначаюць эксперты.
Пытанне было сфармуляванае так: «Калі падзея асвятляецца некалькімі тыпамі СМІ па-рознаму, якому з іх вы б у першую чаргу давяралі?»
У апытанні прынялі ўдзел больш за 1,7 тыс. рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў у гарадах РФ з насельніцтвам больш за 100 тысяч чалавек.
Як піша «Коммерсант», калі 17 сакавіка 33% рэспандэнтаў называлі менавіта тэлебачанне крыніцай інфармацыі, якой яны давяраюць больш за іншыя, то 27 красавіка так лічылі ўжо толькі 23% апытаных.
Мацней за ўсё давер да тэлебачання знізіўся ў расіян, якія жывуць за межамі буйных гарадоў: 17 сакавіка тэлебачанне ў якасці прыярытэтнага СМІ выбіралі 34% гэтых рэспандэнтаў, а 27 красавіка — 24%.
Сярод жыхароў Масквы і Санкт-Пецярбурга доля тых, хто абіраў ТБ, у сакавіку складала 27%, а да канца красавіка ўпала да 21%.
Каментары