Грамадства

Смяротнае пакаранне пагражае пінчуку, якога абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў

Сёння ў Мінскім абласным судзе пачалі судзіць 36-гадовага ўраджэнца Піншчыны Вячаслава Малейчука па «факце арганізацыі 25 сакавіка 2021 актаў тэрарызму ў гарадах Барысаве і Мінску». Яго абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 14 і ч. 1 і 3 арт. 289 (замах на акт тэрарызму групай асобаў), ч. 3 і ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да выбуховых рэчываў), ч. 1 арт. 295-3 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў). Справу разглядае суддзя Уладзімір Арэшка. Суд праходзіць у закрытым рэжыме, піша «Вясна». 

Вячаслаў Маляйчук. Скрын з відэа аператыўнай здымкі

Нагадаем, 26 сакавіка 2021 года МУС заявіла, што прадухіліла тэракты ў Чыжоўцы і ў вайсковай часці ў Печах. На відэа паказалі Малейчука, які казаў, што атрымаў загад ад кагосьці з BYPOL. Са словаў Вячаслава на відэа вынікае, што ў яго быў саўдзельнік Яўген, але сёння судзяць аднаго Малейчука. 

Адразу ж пасля затрымання Маляйчук расказвае на камеру пра тое, што мэтай «тэракта» было «выражэнне грамадзянскай пазіцыі». Блізкія мужчыны звярнулі ўвагу «Еўрарадыё» на нехарактэрныя для яго сухія пратакольныя словы і выразы: «произвести взрыв», «изделие», «транспортное средство», «остановочный пункт». А калі аператыўнік пытае яго пра мэту, Маляйчук няўпэўнена адказвае: «Ну, напэўна, дэстабілізацыі…» На следчым эксперыменце Малейчуку зноў задаюць пытанні, і ён зноў часта адказвае казённымі фармулёўкамі.

Вядома, што крымінальную справу супраць Малейчука расследавала следчае ўпраўленне КДБ. Справу распачала Генеральная пракуратура. Фігурантамі гэтай справы з'яўляецца не толькі Малейчук, а і ўдзельнікі ініцыятывы BYPOL.

«Устаноўлена, што да супрацьпраўнай дзейнасці названай незарэгістраванай арганізацыі датычныя Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, а таксама 15 грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой.

У якасці абвінавачаных па крымінальнай справе па ч. 4 арт. 16 і ч. 3 арт. 289 КК Беларусі (акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай) прыцягнутыя 18 асобаў. Фігуранты абвешчаныя ў міжнародны вышук», — заяўляў КДБ 2 красавіка мінулага года.

Пасля затрымання КДБ унёс Вячаслава і астатніх фігурантаў гэтай справы ў спіс асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

Чым скончылася следства і як праходзіць суд, невядома, бо яго адразу зрабілі закрытым.

Былыя сілавікі з BYPOL мяркуюць, што пінчук стаў ахвярай правакацыі. Яе мэтай было кінуць цень на Ціханоўскую і іншых праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі, якія да гэтай гісторыі недатычныя. 

Хто падпадзе пад «расстрэльны» артыкул пасля зменаў у Крымінальным кодэксе?

Каментары

«У Беларусь Крыгер заехаў турыстам». З'явіліся новыя падрабязнасці пра немца, прысуджанага да расстрэлу

«У Беларусь Крыгер заехаў турыстам». З'явіліся новыя падрабязнасці пра немца, прысуджанага да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

Каштэлі, ранэты, пепінкі: усё пра старыя беларускія сады і сарты. І дзе іх купіць4

Некаторым журналістам з Беларусі забаранілі асвятляць Алімпіяду3

Якога надвор'я чакаць беларусам на наступным тыдні

На БТ запусцілі шоу «Добры вечар!» Госця першага выпуску — зорка расійскага шансона Віка Цыганова20

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы25

Ізраіль нанёс удары па Емене «пасля дзевяці месяцаў бесперапынных нападаў»8

Зорка тыктоку Ліза Ветрава закрывае свой папулярны блог пра беларускую мову19

«Будзе адбывацца вымушаны, але ўсё большы паварот у бок Расіі». Сацыёлаг пра ўплыў новых санкцый на настроі беларусаў63

Рэдактар глыбоцкай раёнкі напісаў пра смецце ў горадзе, а пасля зразумеў, што падыгрывае «ворагам»14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У Беларусь Крыгер заехаў турыстам». З'явіліся новыя падрабязнасці пра немца, прысуджанага да расстрэлу

«У Беларусь Крыгер заехаў турыстам». З'явіліся новыя падрабязнасці пра немца, прысуджанага да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →