Як жонка Сашы Філіпенкі даказала маці, што ў Расіі нельга быць за мір. «Маша купіла білет Лондан — Пецярбург»
Жонку пісьменніка Сашы Філіпенкі Марыю затрымалі ў Пецярбургу за дыскрэдытацыю Узброеных сілаў Расійскай Федэрацыі. Пра пары, якое скончылася складаннем пратаколу, Філіпенка напісаў у Фэйсбуку.
«Спачатку Маша доўга спрабавала растлумачыць маме, што ў Расіі здарылася сапраўдная катастрофа, затым, страціўшы надзею, дадала, што нават з такім плакатам нельга выйсці на вуліцу. Цешча не пагадзілася і тады Маша купіла білет Лондан — Пецярбург, прыляцела і выйшла на Неўскі», — апісвае падзеі Філіпенка.
На плакаце, які трымала яго жонка, быў надпіс: «Мая мама сказала, што мяне не могуць затрымаць за гэтыя словы, таму што: «Расія — свабодная краіна, а У.У. Пуцін — самы годны прэзідэнт».
На жанчыну склалі пратакол за публічныя дзеянні, накіраваныя на дыскрэдытацыю Узброеных сілаў Расійскай Федэрацыі.
«Маме даказана — у сучаснай Расіі выходзіць з плакатам «Не вайне!» — нельга», — падсумаваў здарэнне Саша Філіпенка.
Каментары