Сяргей Калацэй, абвінавачаны ў злачынствах у Бучы, патлумачыў сітуацыю ў Instagram
Жыхар Мазыра Сяргей Калацэй, абвінавачаны ўкраінскай генпракуратурай у датычнасці да злачынстваў у Бучы, зрабіў запіс з тлумачэннем сітуацыі ў Instagram. У ім ён заявіў, што нікуды не выязджаў з Беларусі ўжо больш за два гады.
Калацэй піша:
«З мяне зрабілі ваеннага злачынца, хоць я да узброеных сілаў не маю ніякага дачынення, так атрымалася, што я нават у войску не служыў!!! Што тычыцца адпраўленага мною вечка багажніка, то так, сапраўды я адпраўляў яго з беларускай пошты ў Расію незнаёмаму мне чалавеку! Гэта вечка ад майго аўто, аб'ява аб продажы якога была апублікаваная яшчэ да пачатку падзей у г. Буча!!! На сённяшні дзень мая старонка ў «Вконтакте» ўзламаная! Мне і маім блізкім паступаюць пагрозы!!! Прашу вас, спыніцеся!!!»
Каментары