Вайна

Першы падазраваны з Бучы — грамадзянін Беларусі?

Бучанская акруговая пракуратура абвясціла падазрэнне расійскаму вайсковаму, ураджэнцу Беларусі Сяргею Калацэю. Па звестках следства, ён расстраляў, сама меней, чатырох цывільных у Бучы, паведамляе «Слідство.Інфо».

Гаворка ідзе пра чатырох мужчын, целы якіх ляжалі каля будаўнічых матэрыялаў на адной з вуліц у Бучы. У некаторых мужчын былі звязаны за спінай рукі, такім чынам, яны былі закладнікамі. Забойства адбылося 18 сакавіка, аднак целы праляжалі да пачатку красавіка, пакуль у горад не ўвайшлі ўкраінскія вайскоўцы і праваахоўнікі.

Як высветлілі пракуроры, да расстрэлу быў датычны 35-гадовы беларус Сяргей Калацэй. Ён камандаваў адным з падраздзяленняў расійскіх акупантаў, якія здзяйснялі злачынствы ў Бучы. Некаторых мірных жыхароў яны бралі ў палон і катавалі, а іншых расстрэльвалі проста на вуліцы.

Першы абвінавачаны ў забойствах у Бучы беларус? Можа быць памылка: гэты чалавек двойчы судзімы

Момант забойства бачылі некалькі сведак. Адзін з іх змог нават запісаць на відэа гэтыя падзеі, дзе відаць месца расстрэлу і момант, калі адзін з акупантаў падымае руку са зброяй і затым раздаецца выстрал.

Сведкі пазналі Сяргея Калацэя на відэазапісе з беларускага паштовага аддзялення, дзе камера зафіксавала, як марадзёры адпраўлялі нарабаваную ва Украіне маёмасць сваім сваякам у Расію. Паводле паштовых дакументаў і відэа, Калацэй адпраўляў у горад Ульянаўск крышку багажніка аўтамабіля.

Журналісты па просьбе праваахоўнікаў дапамаглі ідэнтыфікаваць асобу Сяргея Калацэя, прааналізаваўшы яго твар на відэазапісы і яго даныя з паштовых дакументаў.

Падазраваны Калацэй нарадзіўся і вырас у Мазыры. Доўгі час займаўся адзінаборствамі, выступаў на лакальных спаборніцтвах. У сваіх сацсетках піша, што затым пераехаў у Расію, у прыватнасці, у Маскву.

Паводле пракуратуры Украіны, Калацэй мае дачыненне да падраздзялення Расгвардыі. Разам з іншымі падраздзяленнямі расійскіх акупантаў ён уварваўся на тэрыторыю Украіны, сцвярджаюць украінскія праваахоўнікі.

Хоць сам Калацэй адмаўляе сваю віну. Сваю версію ён выказаў у размове з карэспандэнтам «Можем объяснить».

«Я не служу ў Нацгвардыі. Вы што, з глузду з'ехалі?» — заявіў ён.

У якасці доказу віны Калацэя Генпракуратура Украіны апублікавала яго фатаграфію з паштовага аддзялення. Журналісты ўдакладняюць, што момант забойства бачылі некалькі сведак, пасля яны апазналі аднаго з забойцаў на відэазапісе з аддзялення кур'ерскай службы СДЭК у Мазыры, дзе расійскія вайскоўцы адпраўлялі дадому рэчы, як мяркуецца, нарабаваныя ва Украіне. Гэты чалавек перасылаў крышку багажніка аўтамабіля.

Калацэй адмаўляе ўсе абвінавачванні. «Тады ўкраінская пракуратура павінна абвінаваціць усіх, хто дасылае пасылкі ў Расію. Нагадаю вам, што гэтая арганізацыя з'яўляецца паштовым аддзяленнем, дзе любы можа адправіць пасылку каму заўгодна і куды заўгодна. Перш чым кагосьці вінаваціць у чымсьці, высветліце ўсе дэталі, інакш вас абвінавацяць у пагрозах і паклёпе на мірных грамадзян іншых дзяржаў», — настойвае падазраваны.

Мужчына заявіў, што не з'яўляецца грамадзянінам Расіі, у яго ёсць толькі пашпарт Рэспублікі Беларусь, дзе ён цяпер і знаходзіцца. Мужчына адмаўляе, што апошні час наведваў Украіну.

Ён таксама дадаў, што не будзе звязвацца з украінскімі ўладамі праз абвінавачванні ў катаваннях і забойствах. «Няхай свае памылкі і самі ліквідуюць. Гэта яны ў адказе за паклёп на іншых грамадзян», — сказаў на заканчэнне ён.

Каментары

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-120

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-1

Усе навіны →
Усе навіны

«Стратэгія абмену целаў на тэрыторыю». У Пентагоне ацанілі расійскія страты апошняга месяца3

«Паколькі Расійская імперыя ёсць пустка, залітая гаўном, то мы можам толькі з гэтай пусткі вырывацца»19

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы14

Для пахудзення мужчынам і жанчынам патрэбныя розныя прадукты на сняданак5

Еўрапейцы ўсё менш п'юць віна. Чаму так?4

Вячорка пра момант, калі Лукашэнкі не стане: Ці расіяне паспрабуюць паставіць свайго чалавека, ці да ўлады прыйдзе Ціханоўская66

Хто такая Хан Ган, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры?3

У ЖКГ патлумачылі, чаму пасля ўключэння ацяплення батарэі застаюцца халоднымі2

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі ўмоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-120

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-1

Галоўнае
Усе навіны →