Свет

NBC: Амерыканская разведка папярэджвае Украіну пра ўдары. Украінцы паспяваюць перамясціць СПА і самалёты, Расія «літаральна бамбіць пустыя месцы»

Пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну разведка ЗША давала ўкраінскім вайскоўцам звесткі аб тым, калі і куды Расія павінна нанесці ўдары.

Фота: Яфрэм Лукацкі, AP

Пра гэта паведамляе NBC News са спасылкай на крыніцы сярод былых і дзейных амерыканскіх чыноўнікаў.

Па словах суразмоўцаў выдання, звесткі перадаваліся практычна ў рэальным часе. Сярод іх — спадарожнікавыя здымкі, а таксама іншая інфармацыя, у тым ліку пра тое, дзе дзейнічаюць пэўныя тыпы расійскіх падраздзяленняў.

Атрыманая інфармацыя дапамагла Украіне адвесці сродкі СПА і авіяцыю ад абстрэлаў, збіць расійскі транспартны самалёт з сотнямі вайскоўцаў у першыя дні вайны і сарваць штурмавую аперацыю на аэрадроме ў Гастомелі. Гэта не дазволіла вайскоўцам РФ перакінуць дадатковыя сілы пад Кіеў.

Акрамя таго, з дапамогай звестак амерыканскай разведкі гарантуецца бяспека прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. ЦРУ выкарыстоўвае «значныя рэсурсы» на збор інфармацыі для яго абароненасці, а таксама кансультуе ўкраінскі бок, як лепш перавозіць кіраўніка дзяржавы, распавялі суразмоўцы тэлеканала.

Паводле звестак NBC News, дзякуючы разведінфармацыі ЗША, Украіна працягвае перамяшчаць СПА і авіяцыю амаль у штодзённым рэжыме. Адзначаецца, што гэта адна з прычын, чаму Расіі не ўдалося дабіцца поўнага панавання ў паветры.

«Расійскія вайскоўцы літаральна бамбяць пустыя месцы там, дзе сродкі супрацьпаветранай абароны стаялі яшчэ ўчора», — заявіла выданню адна з крыніц, адзначыўшы, што перададзеная інфармацыя «аказала велізарны ўплыў на магчымасці расійскіх вайскоўцаў на зямлі».

Каментары

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах36

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне здаюць у арэнду будынак былога выцвярэзніка

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля26

Прынцэса Уэльская Кэтрын паведаміла, што ў яе пачалася рэмісія1

Прэзідэнта Паўднёвай Карэі арыштавалі — хоць і не з першай спробы2

Нацбанк патрабуе ад банкаў спыніць крэдытаванне расіян4

Украінскі дыпламат Кулеба назваў Гомель і Магілёў «гістарычна нашымі землямі». Што?82

Байдэн хоча паспець выкрасліць Кубу са спісу спонсараў тэрарызму ў абмен на вызваленне палітвязняў3

«На душы пагана». Беларусы расказалі, як імі адчуваецца набліжэнне выбараў12

У Славакіі школьнік адмовіўся паціснуць руку прэзідэнту праз яго пазіцыю па вайне ва Украіне10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах36

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Галоўнае
Усе навіны →