МЗС Японіі не выкарыстоўваў фармулёўку пра «акупацыю» Паўднёвых Курыл з 2003 года, але вырашыў вярнуцца да яе на фоне расійскай ваеннай аперацыі ва Украіне
Міністэрства замежных спраў Японіі ў «Сіняй кнізе дыпламатыі» ўпершыню за 19 гадоў пазначыла «паўночныя тэрыторыі» (так Токіа называе Паўднёвыя Курылы) як «акупаваныя», паведамляе тэлеканал NHK.
«Сіняя кніга» публікуецца штогод з 1957-га, яе абноўленая версія была прадстаўленая 22 красавіка на пасяджэнні Кабінета міністраў.
Японскае МЗС асудзіла расійскае ўварванне ва Украіну і заявіла, што на гэтым фоне складана казаць пра перспектывы перамоваў з Расіяй наконт заключэння мірнага дагавора. У дакладзе ведамства гаворыцца, што «паўночныя тэрыторыі — неад'емная частка Японіі, але ў цяперашні час незаконна акупаваная Расіяй».
Каментары