У Мінску затрыманыя за палітыку ўладальнікі агенцтва нерухомасці
Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне ў Мінску ўладальнікаў агенцтва нерухомасці КУБ — мужа і жонкі Васіля і Алы Раманенкі
20 красавіка дадому да іх уварваліся супрацоўнікі ГУБАЗіК і САХР. Вядома, што Васілю прад'явілі абвінавачанні па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім». Мужчына быў зарэгістраваны у плане «Перамога». У чым дакладна абвінавачваюць Алу, пакуль невядома.
Па словах сваякоў затрыманых, жанчына ў плане «Перамога» зарэгістраваная не была, але ў сацсетках яна пакінула некалькі пастоў, якімі выказала сваю пазіцыю супраць вайны ва Украіне.
Вядома, што дома ў мужа і жонкі правялі агляд, канфіскавалі цвёрды дыск.
Па дадзеных, якімі валодаюць сваякі Алы і Васіля, ноч пасля затрымання яны правялі на Акрэсціна. 21 красавіка над імі павінен быў адбыцца суд.
-
Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем
-
«Не ем пасля шостай і кожны дзень раблю «нажніцы». Сакрэты бадзёрасці і гісторыя жыцця 99-гадовых сясцёр-блізнятак з Ваўкавыска
-
Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»
Каментары