Грамадства

У Гродне дэпутат з пракурорам расказвалі пра «генацыд беларусаў» з візуальным шэрагам блакаднага Ленінграда

20 красавіка ў школах і гімназіях Гродна прайшлі ўрокі памяці «Забыць немагчыма» на тэму зверстваў фашыстаў падчас Другой сусветнай вайны і «генацыду беларусаў». Пры гэтым у якасці ілюстрацый былі выкарыстаныя здымкі з блакаднага Ленінграда, піша выданне МОСТ.

Выступленне на ўроку дэпутаткі Ліліі Кір'як

У профілі ў Facebook дэпутаткі з Гродна Ліліі Кір'як з'явіліся фота з урока, прысвечанага «генацыду беларускага народа», праведзенага ў адной з гродзенскіх школ. На ўроку прысутнічаў старшы пракурор Аляксандр Седач.

«Аб выніках расследавання крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа расказаў старшы пракурор аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці Седач Аляксандр Валер'евіч. Дзеці пачулі пра жудасныя факты жорсткай расправы над мірнымі жыхарамі Гродзеншчыны, факты расстрэлаў і катаванняў дзяцей, старых, жанчын», — піша на сваёй старонцы Лілія Кір'як.

А на фота бачна, што пракурор паказвае школьнікам агітацыйныя плакаты СБМ з бел-чырвона-белым сцягам. СБМ — гэта Саюз беларускай моладзі, створаны падчас нямецкай акупацыі. Падобныя саюзы былі створаны таксама ў Расіі, Украіне і краінах Балтыі. І яны не мелі на руках зброі, бо складаліся з падлеткаў-школьнікаў. Якім чынам яны маглі займацца генацыдам — незразумела.

Пракурор Аляксандр Седач расказвае школьнікам пра «генацыд беларусаў»

Але найбольш нас здзівілі фота, расклееныя на школьнай дошцы. Калі прыгледзецца — то гэта вядомыя здымкі з блакаднага Ленінграда. На адным — мужчына ў вушанцы з кавалкам хлеба, на іншым — дзеці на санках цягнуць труп…

Фота з блакаднага Ленінграда

Не зусім зразумела, якое дачыненне трагедыя блакаднага Ленінграда мае да «генацыду беларусаў» і да СБМ. Магчыма, тлумачэнне прагучала на ўроку, але чыста візуальна адно ніякім чынам не вынікае з іншага.

Цікавая таксама дата, якую выбралі гродзенскія чыноўнікі для свайго мерапрыемства: 20 красавіка. Гэта дзень нараджэння кіраўніка нацысцкай Германіі Адольфа Гітлера (20.04.1889). Улічваючы, што ўрокі ў школах ўключалі ў сябе хвіліну маўчання, сітуацыя выглядае двухсэнсоўнай.

Каментары

Падае курс даляра — чаму так?6

Падае курс даляра — чаму так?

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак расказаў, ці мае прэзідэнцкія амбіцыі6

«Дачка Мара плакала ад гора». У Маладзечне дружалюбны лабрадор нечакана для ўсіх з'еў нутрыю Капібару — усеагульную любіміцу9

Золатавалютныя рэзервы Польшчы перавысілі рэкордныя $200 мільярдаў7

Хто такі Вадзім Красікаў, у якім так зацікаўленая Расія?1

У Калужскай вобласці пацярпеў крушэнне верталёт Мі-28, экіпаж загінуў2

Самае позняе рашэнне VAR у гісторыі. Гол Аргенціны на Алімпіядзе адмянілі толькі праз дзве гадзіны2

Хто той хлопец, які падарваў расійскага афіцэра ў Маскве і быў арыштаваны ў Турцыі6

Джо Байдэн: Я перадаю эстафету новаму пакаленню2

«Раптам не прыйшоў на працу, а праз пару дзён яго затрымалі». Новыя падрабязнасці пра немца, прысуджанага да расстрэлу ў Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падае курс даляра — чаму так?6

Падае курс даляра — чаму так?

Галоўнае
Усе навіны →