Вайна

Украіна мае ўжо больш танкаў, чым Расія на яе тэрыторыі. Гэта стварае магчымасць для контрнаступу

Па словах ананімнага высокапастаўленага прадстаўніка міністэрства абароны ЗША, украінскія Узброеныя сілы маюць ужо больш спраўных танкаў, чым расіяне на тэрыторыі Украіны.

Расійскі танк, падбіты пад Кіевам. Фота: Getty images.

«Цяпер у украінцаў ва Украіне больш танкаў, чым у расіян… І яны, безумоўна, умела іх выкарыстоўваюць», — сказаў чыноўнік на ўмовах ананімнасці.

Колькасць танкаў ва ўкраінцаў вырасла як дзякуючы пастаўкам былой савецкай тэхнікі з Польшчы ды іншых краін Цэнтральнай Еўропы, так і дзякуючы трафейным расійскім машынам. Згодна са звесткамі Oryx, украінцы захапілі як мінімум 212 расійскіх танкаў і 131 бронемашыну.

Першапачаткова Расія мела істотную перавагу ва ўзбраенні. Але саюзнікі Украіны дапамагаюць украінскім Узброеным сілам адбіць расійскае ўварванне, пастаўляючы, у тым ліку, сучасныя супрацьтанкавыя комплексы.

ЗША паставілі Украіне тысячы процітанкавых ракетных комплексаў «Джавелін». Траекторыя ракеты «Джавелін», як сцвярджае вытворца, кампанія Lockheed Martin, можна задаць так, каб боегалоўка выбухнула над верхняй, найбольш уразлівай бранёй танка.

Вялікабрытанія адправіла Украіне тысячы процітанкавых сістэм новага пакалення NLAW, якія таксама сканструяваныя так, каб падрывацца над адносна слаба абароненай зверху танкавай вежай.

Акрамя таго, ЗША пастаўляюць ва Украіну супрацьтанкавыя беспілотнікі. Гэтыя апараты, названыя «дронамі-камікадзэ», могуць быць задзейнічаныя за многія кіламетры ад аператара. Яны завісаюць над танкам і падаюць на яго зверху, знішчаючы з дапамогай убудаванай у іх боегалоўкі.

Таксама вайсковыя эксперты гавораць пра няўмелае выкарыстанне бранятэхнікі расійскімі вайскоўцамі. Войскам не хапае ўмення абыходзіцца з тэхнікай. Часта расійскія вайскоўцы проста кідалі тэхніку ў полі.

Абсалютная колькасць танкаў сама па сабе не вызначае, на чыім баку перавага. Але перавага Украіны ў танках з'яўляецца істотным індыкатарам, які паказвае, што ў украінцаў з'яўляюцца ўмовы для контрнаступу.

Каментары

«Пока ты без дел». Рэктарка Гродзенскага ўніверсітэта ўзарвала тыкток абсцэннай лексікай8

«Пока ты без дел». Рэктарка Гродзенскага ўніверсітэта ўзарвала тыкток абсцэннай лексікай

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава21

У Гродне можна набыць сядзібу апошняга караля Рэчы Паспалітай

У Беларусі з-за ўрагану загінулі сем чалавек

У Мінску паставяць помнік качцы, якая выгадавала птушанят на клумбе ў цэнтры горада4

Беларуска вырасціла гіганцкі агурок, які важыць два кілаграмы ФОТАФАКТ1

У Іванаўскім раёне ратавальнікі дасталі змяю з канапы1

Марзалюк: У любой школе, у тым ліку ў рускамоўнай, гісторыю Беларусі і геаграфію трэба выкладаць па-беларуску62

Чарговы хапун у Баранавічах — затрымалі адразу пяць чалавек1

Беларусы ў Варшаве ладзяць вяселле для сваіх бульдогаў. У нявесты і жаніха будзе ўсё — ад торта да касцюмаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пока ты без дел». Рэктарка Гродзенскага ўніверсітэта ўзарвала тыкток абсцэннай лексікай8

«Пока ты без дел». Рэктарка Гродзенскага ўніверсітэта ўзарвала тыкток абсцэннай лексікай

Галоўнае
Усе навіны →