Свет

Аналена Бербак: Германія перадасць Украіне цяжкае ўзбраенне

Міністарка замежных спраў Германіі Аналена Бербак сёння заявіла, што яе краіна мае намер перадаць цяжкае ўзбраенне Украіне. Цяпер вывучаецца, якое дадатковае тэхнічнае абслугоўванне і якія боепрыпасы неабходныя для састарэлых нямецкіх баявых машын пяхоты «Мардэр», каб Украіна магла іх выкарыстоўваць, піша Радыё Свабода.

Аналена Бербак

На другі дзень свайго турнэ па краінах Балтыі Бербак адрэагавала на крытыку саюзнікаў і камэнтатараў з нагоды прамаруджвання Германіі з пастаўкамі зброі ва Украіну.

«Для нас няма табу ў дачыненні да бранятэхнікі і іншай зброі, якая неабходная Украіне», — сказала кіраўніца нямецкага МЗС на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з міністаркай замежных спраў Эстоніі Эвай-Марыяй Ліймэтс.

Аднак Бербак заявіла, што прыярытэтная задача — хуткая перадача Украіне старога савецкага ўзбраення, якое вайскоўцы маглі б выкарыстоўваць без дадатковай падрыхтоўкі, а для гэтага неабходна папоўніць запасы саюзных краін, у якіх ёсць такое ўзбраенне, сучаснай нямецкай зброяй.

Адказваючы на пытанне журналістаў, ці будуць накіраваныя ва Украіну нямецкія танкі «Леапард»,

Бербак сказала, што ўкраінскім войскам патрабуецца навучанне для выкарыстання сучаснага заходняга абсталявання, але Берлін гатовы аплаціць гэтае навучанне.

Гэтыя заявы зробленыя на фоне непрыемнай сітуацыі, у якую днямі патрапіў федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц. Паводле інфармацыі выдання «Шпігель», лідары апазіцыйнага блока партый Хрысціянска-дэмакратычны саюз і Хрысціянска-сацыяльны саюз (ХДС/ХСС) на наступным тыдні маюць намер унесці ў бундэстаг праект рэзалюцыі аб пастаўках цяжкага ўзбраення Украіне, калі гэтага не зробіць Шольц.

Прытым Шольца крытыкуе не толькі апазіцыя, так і ўдзельнікі праўрадавай кааліцыі. Бо прайшла інфармацыя, што ён нібыта асабіста выкрасліў са спісаў нямецкага ўзбраення, якое планавалася перадаваць Украіне, усё, што належыць да цяжкай зброі. 

Чытайце таксама:

Аналена Бербак: Германія адмовіцца ад расійскай нафты да канца гэтага года

У Германіі ўзгаднілі пастаўку цяжкіх узбраенняў Украіне

Міністр замежных спраў Германіі: Украіне трэба пастаўляць цяжкую зброю, гэта больш чым відавочна

Германія можа паставіць Украіне 50 танкаў Leopard

Каментары

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну1

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну

Усе навіны →
Усе навіны

У мінчука скралі рэчы, пакуль ён купаўся ў Цнянскім вадасховішчы

«Каханне ўсяго майго жыцця». Арына Сабаленка пацвердзіла свае адносіны з бразільскім бізнэсменам15

«Бунт» з-за раёна, чаўнакі на паўзе і лёс старога парку. Чым жыве самы заходні горад Беларусі?

Аўстрыйскі палітолаг спрагназаваў, што пачатку вайны Расіі з НАТА можа папярэднічаць паўстанне палякаў у Беларусі. А чаму не бунт рэптылоідаў?10

«Мае аксэсуары прыносяць поспех, упэўненасць у сабе і грошы». Спявачка Галіна Шышкова стала дызайнеркай5

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць6

Па Мсціслаўскім раёне пранёсся моцны ўраган

У Беларусі ўжо +37,5°С. У сервісе дастаўкі прадуктаў знікла папулярная мінеральная вада1

51 нобелеўскі лаўрэат заклікаў неадкладна спыніць вайну ва Украіне і канфлікт у сектары Газа13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну1

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну

Галоўнае
Усе навіны →