Усяго патроху

«Люблю пельмені з воцатам, па-сібірску». Праўладны палітолаг Шпакоўскі спрабуе сябе ў ролі фудблогера

Праўладны палітолаг Аляксандр Шпакоўскі ў сацсетках посціць не толькі свае развагі пра сусветны парадак і «заняпад Еўропы», але і рэцэпты. Дэгустуе сыр «Крымчанін» і чамусьці пазбягае слова «дранікі».

Фота тут і далей: фэйсбук Шпакоўскага

Вось адзін з нядаўніх рэцэптаў, якімі амбудсмен па правах журналістаў пра дзяржаўным саюзе журналістаў дзеліцца з падпісчыкамі:

«Прыгатаваў для гасцей рыбу галец на грылі. Смачна. Марынад: часнык, лімонны сок, соль, прыправа для рыбы, аліўкавы алей. Яшчэ падаў бліны, ікру, салат грэчаскі і так па дробязі. Дарэчы, кансерва — гэта не шпроты, а корушка ціхаакіянская». 

Шпакоўскі любіць расказваць, якія прадукты дэгуставаў.

«Сябры, раскошнае мяса і свежы хлеб з Лёзна. Беларуска-расійскае памежжа. Няхай заўсёды ў нас, беларусаў і расіян, будзе хлеб і да хлеба», — пакінуў ён у фэйсбуку гурмана-ідэалагічны водгук.

Ад крымскага сыру Шпакоўскі ў захапленні.

«З'яўляючыся патрыётам беларускага сыру, не магу не адзначыць добрым словам дадзены прадукт з Крыма. Бадай, адзін з найлепшых сыроў, якія даводзілася каштаваць. Нешта падобнае ў свой час дарылі ў адной швейцарскай вёсачцы, таму запомніў смак», — аддаецца палітолаг успамінам пра «калектыўны Захад».

Часу на кулінарыю ў амбусмена не заўсёды хапае.

«Сёння вырашыў не ўскладняць сабе жыццё і проста адварыў пельмені з дзічынай, якія купіў са зніжкай ва ўсім вядомай гандлёвай сетцы.

На думку ўкраінскіх ботаферм і замбаваных змагароў, у нас голад ідзе, мукі не будзе, солі, цукру і мяса таксама. Вось і вырашыў спазнаць напрыканцы.

Вырабляюць у Беларусі, у Віцебскай вобласці, у складзе пазначаны мяса аленя і свініна. Прапорцыі, праўда, не пішуць.

Да пяльменяў звычайна масла, зеляніна і смятана. Часам я яшчэ з воцатам люблю, па-сібірску. Наогул пельмені гэта адна з найвялікшых вынаходак чалавецтва. Разам з кефірам», — дзеліцца Шпакоўскі.

Сярод дыфірамбаў ГУБАЗіКу сустракаюцца допісы пра стэйкі.

«Падаў з бульбянымі блінамі, закускай з морквы і салатай са свежай гародніны», — піша палітолаг, называючы дранікі бульбянымі блінамі.

На стале ў Шпакоўскага — то чырвоная ікра, то кансервы, якіх ён набраў на стэндзе Бярозаўскага мясакамбіната падчас выставы.

«Разжыўся кансервамі з мяса зубра і аленя, кілбасой з аленіны, рулетам з мяса лася з чарнаслівам», — хваліўся ён.

А найлепшая вячэра па версіі палітолага выглядае так:

Каментары

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Усе навіны →
Усе навіны

Ад сёння Літва мае намер увесці абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі27

Мінскае «Дынама» на апошніх хвілінах прабілася ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў ВІДЭА1

Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска22

Паслабленні для беларускіх турыстаў уводзіць Тайланд

З беларусам тыдзень няма сувязі пасля таго, як ён перасёк мяжу з Польшчай1

88-гадовы апальны экс-кіраўнік «Пінскдрэва» Арыніч жыве ў Беластоку ў здымнай кватэры за кошт сваякоў2

Памёр Ігар Гіпс1

«Калі ўпала першая льдзінка, я зразумела, што ўсё». Град памерам з курынае яйка пашкодзіў машыну беларускі2

У Беларусі затрымалі літоўца, які абвінавачваецца на радзіме ў забойстве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Галоўнае
Усе навіны →