Свет

ЗША павялічваюць вайсковую дапамогу Украіне яшчэ на 800 мільёнаў долараў, а таксама клапоцяцца пра эканоміку і бежанцаў

ЗША акажуць дадатковую вайсковую дапамогу Украіне на 800 млн долараў. Як заявіў прэзідэнт Джо Байдэн, будуць пастаўленыя артылерыйскія сістэмы, гаўбіцы, дроны ды іншае. Прадугледжана таксама выдзяленне сродкаў на падтрымку падчас вайны ўкраінскай эканомікі, а таксама запускаецца праграма прыёму бежанцаў з Украіны.

Джо Байдэн

Пры гэтым Байдэн дадаў, што не пра ўсю зброю, якую ЗША перадаюць Украіне, паведамляецца публічна.

Таксама Злучаныя Штаты працягнуць падтрымліваць Кіеў у сферы разведданых. 

А яшчэ Байдэн абвясціў, што марскім суднам, звязаным з Расіяй, забаронена заходзіць у амерыканскія парты. 

Акрамя таго, ЗША выдаткоўваюць яшчэ пакет дапамогі памерам у 500 млн на падтрымку эканомікі Украіны. 

Паводле слоў амерыканскага прэзідэнта, гэты пакет будзе прызначаны для стабілізацыі эканомікі Украіны, падтрымкі мясцовых грамадаў, спустошаных расійскай акупацыяй, а таксама для аплаты працы тых, хто ва ўмовах вайны працягвае забяспечваць аказанне асноўных паслуг.

Таксама Байдэн анансаваў увядзенне новай ініцыятывы падтрымкі ўкраінцаў, якія імкнуцца прыехаць у ЗША з ахопленай вайной Украіны.

«Я абвяшчаю праграму «Аб'яднаецеся дзеля Украіны», новую праграму, якая дазволіць украінцам, якія шукаюць прытулку, прыехаць непасрэдна з Еўропы ў ЗША», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Гэтая праграма дапоўніць магчымасці легальнага знаходжання грамадзян Украіны ў ЗША, уключаючы наданне ім міграцыйных візаў і афармленне статусу бежанцаў. Для гэтага мігранты, праўда, павінны мець амерыканскага спонсара, у прыватнасці сям'ю або няўрадавую арганізацыю.

Каментары

Шэф-кухар. Што вядома пра расіяніна, арыштаванага ў Францыі за падрыхтоўку чагосьці жахлівага падчас Алімпіяды

Шэф-кухар. Што вядома пра расіяніна, арыштаванага ў Францыі за падрыхтоўку чагосьці жахлівага падчас Алімпіяды

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы абвяргае інфармацыю аб забароне на ўезд для беларускіх аўтамабіляў — Вячорка10

У Мінску скардзяцца на затрымку выдачы пашпартоў. У чым прычына?7

«На першым допыце я расказаў усё, што ведаў». Стрыжак пра тое, як у 16 гадоў падставіў актывістку10

Чаму так шмат маладых хварэе на рак?5

Стала вядома, як пакаралі беларуса, які адрэзаў вушы сабаку3

Па чатах распаўсюджваюць навіну пра забарону на ўезд беларускіх аўто ў Польшчу. Аднак гэта няпраўда3

Сайт «Белсата» перайшоў на мінімальны рэжым працы4

Дырэктарка Сакрэтнай службы ЗША пасля замаху на Трампа пайшла ў адстаўку6

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шэф-кухар. Што вядома пра расіяніна, арыштаванага ў Францыі за падрыхтоўку чагосьці жахлівага падчас Алімпіяды

Шэф-кухар. Што вядома пра расіяніна, арыштаванага ў Францыі за падрыхтоўку чагосьці жахлівага падчас Алімпіяды

Галоўнае
Усе навіны →