Свет

Як фота жанчыны з немаўлём у кіеўскім метро стала абразом у храме Неапаля

У першыя дні ўварвання Расіі ва Украіну сацсеткі і СМІ абляцела фота жанчыны, якая корміць грудзьмі на платформе кіеўскага метро. Фатаграфія стала не проста віруснай — па яе матывах намалявалі карціну, а потым і абраз, які знаходзіцца ў адным з храмаў Неапаля, піша «Бі-бі-сі».

Жанчына з немаўлём у метро — гэта кіяўлянка Таццяна Блізнюк з дачкой Марычкай, якой на момант, калі была зробленая фатаграфія, толькі-толькі споўнілася два месяцы. 25 лютага Таццяна з мужам Міхаілам, дачкой і мопсам Фібі спусціліся ў метро, калі ў Кіеве пачалася паветраная трывога.

Фота Таццяны, якая корміць немаўля, прыхінуўшыся да халоднай мармуровай сцяны метрапалітэна, зрабіў венгерскі журналіст выдання Teleks Андраш Фельдэш. Ён апублікаваў яго ў сябе ў «Інстаграме». Здымак імгненна стаў вірусным.

Ілюстратар Марына Саломеннікава з Дняпра ўбачыла фатаграфію Таццяны, гартаючы стужку навін.

«У маёй галаве адразу склаліся ўсе пазлы ўбачанага і прачытанага — гэтая жанчына з дзіцем была сімвалам усіх украінскіх маці, якія павінны хавацца ад расійскай зброі ў бамбасховішчах», — распавядае Марына. 

Яна паказала Таццяну на фоне схемы руху цягнікоў Кіеўскага метрапалітэна — нібыта з залатым німбам над галавой.

«Украінскія жанчыны самыя адважныя і моцныя», — падпісала сваю працу Марына.

Пасля гэтага ілюстрацыю Марыны апублікаваў у сябе на старонцы кансультант Ватыканскага Сакратарыята па сувязях з грамадскасцю Джэймс Марцін.

Выяву жанчыны з німбам назвалі Кіеўскай Мадоннай, а Марына Саломеннікава сціпла кажа, што проста зрабіла добрую ілюстрацыю.

Нядаўна Кіеўская Мадонна стала абразом у храме італьянскага Неапаля, яна знаходзіцца ў капліцы пры школе сясцёр-францішканак.

Фота абраза ў сябе апублікаваў украінскі святар-езуіт Вячаслаў Окунь, які цяпер вучыцца ў Рыме.

Каментары

«Пока ты без дел». Рэктарка Гродзенскага ўніверсітэта ўзарвала тыкток абсцэннай лексікай10

«Пока ты без дел». Рэктарка Гродзенскага ўніверсітэта ўзарвала тыкток абсцэннай лексікай

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як пакаралі беларуса, які адрэзаў вушы сабаку3

Па чатах распаўсюджваюць навіну пра забарону на ўезд беларускіх аўто ў Польшчу. Аднак гэта няпраўда3

Сайт «Белсата» перайшоў на мінімальны рэжым працы4

Дырэктарка Сакрэтнай службы ЗША пасля замаху на Трампа пайшла ў адстаўку6

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава21

У Гродне можна набыць сядзібу апошняга караля Рэчы Паспалітай

У Беларусі з-за ўрагану загінулі сем чалавек

У Мінску паставяць помнік качцы, якая выгадавала птушанят на клумбе ў цэнтры горада4

Беларуска вырасціла гіганцкі агурок, які важыць два кілаграмы ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пока ты без дел». Рэктарка Гродзенскага ўніверсітэта ўзарвала тыкток абсцэннай лексікай10

«Пока ты без дел». Рэктарка Гродзенскага ўніверсітэта ўзарвала тыкток абсцэннай лексікай

Галоўнае
Усе навіны →