Грамадства

GlaxoSmithKline адмовіла Беларусі ў пастаўцы вакцыны ад ветраной воспы. У краіне праблема з вакцынай

Кампанія GlaxoSmithKline адмовіла Беларусі ў пастаўцы вакцыны «Варылрыкс» ад ветраной воспы. Адмова звязаная з вытворчымі праблемамі, піша Белта.

Раней у інтэрнэце прайшла інфармацыя, што з беларускіх паліклінік знікла вакцына «Варылрыкс», якая прымяняецца для прафілактыкі ветраной воспы.

«Міністэрства аховы здароўя шчыльна займалася пытаннем арганізацыі паставак гэтага лекавага прэпарата на тэрыторыю нашай краіны. На жаль, быў атрыманы афіцыйны адказ ад фірмы-вытворцы GlaxoSmithKline аб тым, што на працягу 2022 гады ў сувязі з глабальнымі праблемамі з вытворчасцю пастаўка гэтага вакцыннага прэпарату на тэрыторыю нашай краіны немагчымая», — сказала Вераніка Высоцкая.

Міністэрства аховы здароўя ўсё ж шукае магчымасці пастаўкі вакцыны ў Беларусь.

Прэпарат «Варылрыкс» выкарыстоўваецца з мэтай прафілактыкі ветраной воспы ў дзяцей, пачынаючы з 12 месяцаў.

Таксама вакцына выкарыстоўваецца ў якасці экстранай прафілактыкі ветраной воспы ў асоб, якія не хварэлі на яе і не былі прышчэпленыя раней, і знаходзіліся ў цесным кантакце з хворымі на ветраную воспу (члены семʼяў, лекары, сярэдні і малодшы медыцынскі персанал, а таксама іншыя асобы).

Для экстранай прафілактыкі вакцына можа прымяняцца ў першыя 96 гадзін ад моманту апошняга кантакту з хворым на ветраную воспу.

Каментары

Падае курс даляра — чаму так?6

Падае курс даляра — чаму так?

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак расказаў, ці мае прэзідэнцкія амбіцыі6

«Дачка Мара плакала ад гора». У Маладзечне дружалюбны лабрадор нечакана для ўсіх з'еў нутрыю Капібару — усеагульную любіміцу9

Золатавалютныя рэзервы Польшчы перавысілі рэкордныя $200 мільярдаў7

Хто такі Вадзім Красікаў, у якім так зацікаўленая Расія?1

У Калужскай вобласці пацярпеў крушэнне верталёт Мі-28, экіпаж загінуў2

Самае позняе рашэнне VAR у гісторыі. Гол Аргенціны на Алімпіядзе адмянілі толькі праз дзве гадзіны2

Хто той хлопец, які падарваў расійскага афіцэра ў Маскве і быў арыштаваны ў Турцыі6

Джо Байдэн: Я перадаю эстафету новаму пакаленню2

«Раптам не прыйшоў на працу, а праз пару дзён яго затрымалі». Новыя падрабязнасці пра немца, прысуджанага да расстрэлу ў Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падае курс даляра — чаму так?6

Падае курс даляра — чаму так?

Галоўнае
Усе навіны →