Грамадства

«Дзе-нідзе яны яшчэ бадзяюцца па горадзе». Што з расійскай вайсковай прысутнасцю на Палессі

Жыхары беларускага Палесся заўважылі, што вайскоўцаў з Расіі ў гарадах усё менш, піша «Свабода». 

Telegram-канал «Беларускі гаюн» паведаміў, што 85% расійскай тэхнікі ўжо вывезена з Беларусі.

«Раней кожныя тры хвіліны праязджала па горадзе сюды-туды іх тэхніка. Цяпер мо за 20 хвілін праедзе адна машына, і ўсё. Калонаў больш няма», — расказаў жыхар Нароўлі.

Паводле яго, паламаную расійскую тэхніку «цягнуць» з Нароўлі ў Ельск. Там яе грузяць на чыгуначныя платформы для адпраўкі ў Расію.

Візуальна мала расійскіх вайскоўцаў у Мазыры.

«Дзе-нідзе яны яшчэ бадзяюцца па горадзе. Цікава, што яшчэ ганяе па горадзе і іх ПАЗ з чырвоным крыжам. На такіх раней прывозілі ў мазырскі шпіталь параненых», — заўважыў жыхар Мазыра.

У Рэчыцы і раёне расійскія вайскоўцы і вайсковая паліцыя днямі шукалі «сваіх», якія зніклі.

«Яны мусілі быць у лагеры ў лесе, а самі разбрыліся хто куды. Адны — у Рэчыцу паехалі, часта таксі выклікалі туды. Іншыя — па навакольных вёсках бадзяліся, па хатах п’янствавалі. Вось ездзілі, шукалі іх, збіралі да кучы», — расказаў жыхар Рэчыцы.

У рэчыцкай суполцы «Речица. Автопомощь» 18 красавіка была размешчаная абвестка пра пошук вайскоўца РФ Аляксандра Дашыпылава. «Апрануты ў форму. Калі ў каго маецца інфармацыя — паведаміць у міліцыю», — напісалі ў абвестцы. У каментарыях пазней паведамілі, што вайсковец знайшоўся, і дзякавалі ўсім за дапамогу.

Жыхары Гомля кажуць, што не заўважаюць цяпер на сваіх вуліцах расійскіх вайскоўцаў.

«У клубе «вызваліцелі» пачалі пагражаць баявой гранатай». Як прыход расійскіх вайскоўцаў адбіўся на Мазыры

На Гомельшчыне адбылося шэсць ДТЗ з удзелам расійскай вайсковай тэхнікі

Паводзяць сябе як гаспадары, прадаюць тое, што нарабавалі ва Украіне. Што распавядаюць пра расійскіх вайскоўцаў на Гомельшчыне

Каментары

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць